Беларуская Служба

Генпракуратура Украіны арыштавала прадукцыю «Беларуськалія» і «Уралкалія» на суму 2 мільёны долараў

06.02.2023 17:40
Вагоны з мінеральнымі ўганеннямі ва Украіне яшчэ да пачатку вайны знаходзіліся ў транзітным рэжыме ў Нікалаеве.
.
Беларуськалій.https://minskpromstroy.by/

Ва Украіне арыштавана 170 вагонаў з прадукцыяй прадпрыемстваў «Беларуськалій» і «Уралкалій» на суму амаль 100 млн грыўняў (больш за 2,7 млн ​​долараў), паведамляе прэс-служба Офіса Генпракурора Украіны.

Вагоны з мінеральнымі ўганеннямі ва Украіне яшчэ да пачатку вайны знаходзіліся ў транзітным рэжыме ў Нікалаеве на тэрыторыі Морскага спецыялізаванага порта, які ўваходзіць у актывы падсанкцыйнага алігарха.

Як паведамляе Офіс генпракурора, у далейшым уладальнікі тавару планавалі пераправіць яго ў трэція краіны для  продажу.

«Частка з іх у выглядзе падаткаў пайшла на фінансаванне вайны Расіі супраць Украіны», - сказана ў паведамленні ведамства.

У далейшым арыштаваная маёмасць будзе перададзена ў Агенцтва па пошуку і менеджменце актываў.

вх