Беларуская Служба

Шматлікія дзяржавы Еўрасаюзу аказваюць дапамогу Турцыі, пацярпелай ад землятрусу

07.02.2023 14:31
Еўракамісія па просьбе Анкары запусціла механізм Еўрасаюзу па абароне мірнага насельніцтва. 
      4 .
У выніку землятрусу загінула больш за 4 тыс. чалавекфота: PAP/EPA/ERDEM SAHIN

19 краін Еўрапейскага Саюзу, у тым ліку Польшча, а таксама Албанія і Чарнагорыя высылаюць дапамогу Турцыі, якая ўчора пацярпела ад моцнага землятрусу. Пра гэта паведаміла Еўракамісія, якая па просьбе ўладаў у Анкары запусціла механізм Еўрасаюзу па абароне мірнага насельніцтва. Дзякуючы гэтаму, калі Турцыя падае запыт, Камісія збірае прапановы ад асобных краін, каардынуе і размяркоўвае дапамогу.

На месцы стыхійнага бедства ўжо знаходзяцца 11 пошукава-выратавальных груп, у тым ліку з Польшчы. 25 выратавальных і медычных камандаў адправяць у найбольш пацярпелыя раёны Турцыі. Усяго Еўропа прадставіла амаль 1200 ратавальнікаў і 79 пошукавых сабак. Камісія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з уладамі ў Анкары, і дэталі дапамогі могуць змяняцца па меры развіцця сітуацыі на месцы.

Што тычыцца суседняй Сірыі, якая таксама пацярпела ад разбуральнага землятрусу, Еўрапейскі саюз фінансуе гуманітарныя арганізацыі, якія праводзяць пошукава-выратавальныя аперацыі, а таксама пастаўляюць ваду, санітарныя і гігіенічныя сродкі, а таксама коўдры.

IAR/нг

Больш за 4300 чалавек загінулі ў выніку серыі землятрусаў у Турцыі і Сірыі

07.02.2023 09:30
Працягваецца выратавальная аперацыя.