Беларуская Служба

ЕС узгадніў 18 пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Пад ударам ценявы флот

18.07.2025 10:02
У новым пакеце прадугледжана зніжэнне цэнавога ліміту на расійскую нафту — з 60 да 47,6 долара за барэль, а таксама адключэнне ад сістэмы SWIFT яшчэ 22 расійскіх банкаў.
  18-    .
ЕС узгадніў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі. Пад ударам ценявы флот Shutterstock/artjazz

Паслы краін Еўрапейскага саюза дамовіліся пра ўвядзенне 18-га пакета санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведаміў Рыкард Ёзвяк, рэдактар Радыё Свабода па еўрапейскіх пытаннях.

У новым пакеце прадугледжана зніжэнне цэнавога ліміту на расійскую нафту — з 60 да 47,6 долара за барэль, а таксама адключэнне ад сістэмы SWIFT яшчэ 22 расійскіх банкаў. 18 пакет санкцый прадугледвае таксама санкцыі супраць беларускіх банкаў і прадрыемстваў ВПК.


Сярод іх — былы Цінькоў-Банк («Т-Банк»), банк «Санкт-Пецярбург», «Зеніт» (звязаны з «Татнафт»), дзяржаўны банк «ДОМ.РФ», «Ozon Банк», «Яндекс Банк», Фінтэх-банк 131, «Сургутнефтегазбанк», «Меткомбанк», «Севергазбанк», «Энергатрансбанк», «Трансстройбанк», банк падтрымкі МСП, банк «ФІНАМ», «Экспабанк» і «РостФінанс».

У санкцыйны спіс уключаць яшчэ 77 суднаў «ценявога флоту» Расіі і кампаніі з трэціх краін, якія ёй дапамагаюць. Таксама забароняць працу «Паўночных патокаў» і экспарт нафтапрадуктаў з расійскай сыравіны.

Папярэдне пакет быў заблакаваны Славаччынай і Мальтай, але дамоўленасць урэшце была дасягнута.

IAR/PAP/эж