Беларуская Служба

Польскія гісторыкі шукаюць сведак Валынскай разні

16.07.2019 09:00
Валынская разня – гэта генацыд польскага насельніцтва аўтарства ўкраінскіх нацыяналістаў.
Аўдыё
Pomnik Rzezi Wołyńskiej w Warszawie
Pomnik Rzezi Wołyńskiej w WarszawieIAR/Łukasz Kowalski

У ліпені 1943 году на тэрыторыі Валыні (паўднёва-ўсходняя частка Другой Рэчы Паспалітай) назіралася кульмінацыя трагічных падзей, якія на заўсёды застануцца ў памяці польскага народу. Гаворка ідзе пра мэтанакіраванае вынішчэнне прадстаўнікоў польскай нацыі.

Валынская разня – гэта генацыд польскага насельніцтва аўтарства ўкраінскіх нацыяналістаў пры актыўнай падтрымцы мясцовага ўкраінскага насельніцтва. Кульмінацыя трагічных падзей назіралася ў ліпеня 1943 году. 11 ліпеня аддзелы Украінскай паўстанцкай арміі правялі каардынаваную атаку на 99 польскіх населеных пунктаў. Польскія вёскі акружалі, каб жыхары не маглі ўцячы, пазней жыхароў забівалі самымі рознымі спосабамі, а вёскі спальвалі, каб іх немагчыма было ўжо паўторна засяліць.

Агулам у ліпеня 1943 году цэллю нападзення ўкраінскіх нацыяналістаў стала як мінімум 530 польскіх вёсак і хутароў. Былі забітыя 17 тыс. палякаў. Забівалі ўсіх падрад, адзіным крытэрыем была нацыянальнасць, не ашчаджалі нікога – ні жанчын, ні малых дзяцей.

Валынская разня застаецца жывой ранай у памяці польскага народу, яна кідае цень да нашых часоў на адносіны з Украінай, хаця палітыкі з абодвух бакоў стараюцца студзіць эмоцыі. А гісторыкі ўсё яшчэ шукаюць новыя факты аб гэтай трагедыі. Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы шукае сведкаў валынскай разні. Пасля закліку гісторыкаў у ІНП звярнулася ўжо некалькі соцень чалавек, якія сталі сведкамі тых жудасных падзей. На дадзены момант сведкі пражываюць на тэрыторыі Польшчы, але таксама за мяжой. Ня ўсе могуць асабіста прыехаць у інстытут, – адзначае пракурор Пётр Заёнц, які вядзе следства на тэму валынскай разні ў люблінскім аддзяленні ІНП.

П. Заёнц: Гэтыя людзі звязваюцца з намі як правіла праз сваіх сваякоў, паколькі самі яны ўжо не ў стане гэта рабіць. Гэтым сведкам гісторыі ўжо па 90 з нечым гадоў, калі здарыліся тыя падзеі, яны былі падлеткамі, і сёння яшчэ могуць пра гэта расказаць. Пры дапамозе сваіх сваякоў яны звязваюцца за намі, каб дамовіцца пра дату дачы паказанняў.

Гісторыкі павінны спяшацца, бо сведак гісторыі з кожным годам застаецца ўсё менш сярод жывых. Таму пракуроры стараюцца звязвацца з імі неадкладна, каб запісаць успаміны. Гаворыць пракурор Яцэк Навакоўскі, начальнік аддзелу камісіі расследавання злачынства супраць польскага народа.

Я. Навакоўскі: Канешне, мы будзем гэта рабіць сістэматычна. Гэтым будзе займацца пракурор Пётр Заёнц, а таксама пракуроры на тэрыторыі ўсёй краіны. Асобы, якія з намі звязваюцца, гэта ня толькі жыхары нашага ваяводства, але таксама ўсёй Польшчы. Ёсць таксама людзі, якія хацелі б прадставіць свае ўспаміны, нягледзячы на тое, што на дадзены момант яны пражываюць за мяжою.

Інстытут нацыянальнай памяці просіць па меры магчымасці перадаваць яму дакументы, звязаныя з валынскай разнёй, якія знаходзяцца ў прыватных архівах. Інстытут звярнуўся таксама да ўкраінскага боку з просьбай прадставіць польскім гісторыкам і пракурорам магчымасць пазнаёміцца з дакументацыяй, якая знаходзіцца ва ўкраінскіх архівах.

У Люблінскім аддзяленні Інстытуту нацыянальнай памяці працуе выстава пад назваю «Суседская кроў. Валынска-галіцкая разня 1943-1945». Экспазіцыя – гэта здымкі, на якіх паказаны ахвяры валынскага забойства, а таксама ўспаміны сведак, – адзначае адзін з аўтараў выставы Павэл Скрок з люблінскага ІНП.

П. Скрок: Найбольш праблем у нас было не з успамінамі сведак трагедыі, якіх вельмі многа, а з фатаграфіямі месцаў, знішчаных украінцамі. Удалося нам сабраць успаміны і здымкі забітых людзей, але вельмі мала здымкаў месцаў трагедыі. Нічога практычна не захавалася. Гэтая выстава пераплятаецца са здымкамі месцаў нападзення, як яны выглядалі яшчэ перад гэтымі падзеямі, а таксама здымкамі гэтых месцаў у нашы часы.

На 17 ліпеня ў Любліне запланаваны ўрачыстасці, звязаныя з гадавінай валынскай разні, адзначэнне Нацыянальнага дня памяці ахвяр генацыду польскай нацыі, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі.

нг