X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Лясы - самая эфектыўная і танная форма змагання са зменамі клімату

12.07.2019 14:44
Штогод у Польшчы садзіцца каля 500 мільёнаў дрэваў.
Аўдыё
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

Лясы могуць быць самай эфектыўнай і таннай формай змагання са зменамі клімату. Лясы – гэта не толькі здабыча драўніны і месца адпачынку для людзей, але таксама паглынанне дыяксіду вугляроду.

Дырэктар польскага прадпрыемства «Дзяржаўныя лясы» Анджэй Канечны гаворыць, што штогод у Польшчы садзіцца каля 500 мільёнаў дрэваў.

А. Канечны: «Дзяржаўныя лясы» стала павялічваюць паверхню лясоў. З канца Другой сусветнай вайны прыбыло 2,5 мільёны гектараў. Гэта павелічэнне паверхні лясоў на 50%. Мала таго, у Польшчы стала расце колькасць лясоў. Больш садзіцца, чым высякаецца. Колькасць лясоў расце. Важна, што мы з’яўляемся такой зялёнай кропкай на мапе Еўропы. Паверхня лясоў набліжаная да сярэдняй еўрапейскай, якая складае 31%. Варта ведаць, што ў нас 800 тысяч гектараў тэрыторый, якія ўяўляюць сабой лес, але ў дакументах гэта пашы, сельскагаспадарчыя палі, але фізічна там лес. Калі палічыць усю паверхню, то гэта было б больш, чым сярэдняя ў Еўропе.

Паводле дырэктара «Дзяржаўных лясоў» – гэта не канец магчымасцяў і перспектываў у Польшчы. У праграме павелічэння лясістасці вызначаная мэта 33% да 2055 году. Анджэй Канечны гаворыць, што ўзровень 33% азначае справядлівы падзел грунтаў і адпаведны ўзровень здароўя для грамадства, паколькі лясы – гэта таксама паглынанне дыяксіду вугляроду.

А. Канечны: Гэта вельмі важная інфармацыя, паколькі ёсць межы абмежавання выкідаў. У сувязі з Парыскім кліматычным пагадненнем ёсць адказ: ці максімальна абмяжоўваць гаспадарчы рост, які натуральна звязаны з ростам выкідаў, ці спалучыць гэта з кампенсацыяй у выглядзе лясных насаджэнняў. Дрэвы ў працэсе фотасінтэзу паглынаюць CO2. Тут ёсць велізарныя шанцы лагодзіць кліматычныя змены, змяншаць канцэнтрацыю дыяксіду вугляроду. Роля лясоў тут вельмі важная. Я лічу, што нашая дзейнасць павінна засяроджвацца на паглынанні і кампенсацыі кліматычных змен пры дапамозе лясоў. Гэта дастаткова танны сродак.

Анджэй Канечны адзначае, што такі падыход да змяншэння наступстваў кліматычных змен у свеце заўважаецца на міжнародным узроўні, напрыклад, кліматычных канферэнцыях.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце