Беларуская Служба

Ці на гісторыю беларускай вёскі можна глянуць без савецкіх догмаў?

13.07.2019 14:53
Паводле гісторыка, сёння даследаванне гісторыі беларускіх сялян, асабліва іх гаспадарчай гісторыі, крыху занядбанае.
Аўдыё
 .
Сяргей Токць.Я. Іванюк/radyjo.net

Ці можна пазбегчы марксісцкіх падыходаў і разглядаць беларускую вёску як нешта вартаснае і важнае?

Гродзенскі гісторык Сяргей Токць лічыць, што сёння даследаванне гісторыі беларускіх сялян, асабліва іх гаспадарчай гісторыі, крыху занядбанае і хацелася б, каб на гэтую тэму звярталася большую ўвагу.

«Трэба перагледзець і паддаць рэвізіі многія ідэі, якія былі сфармуляваныя ў савецкі час. У тым ліку і тую, пра ўплыў паншчыны на гаспадарчую сітуацыю селяніна. Ці была паншчына прычынай ягонай беднасці», – на гэтае менавіта пытанне ў сваіх апошніх даследаваннях стараецца адказаць Сяргей Токць.

Размову з гісторыка слухайце ў далучаным гукавым файле.

Я. Іванюк