X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Сутыкненні і ксенафобія замест роўнасці і талерантнасці

22.07.2019 13:26
У выніку беспарадкаў было затрымана больш за 25 чалавек, пошукі некаторых падазраваных працягваюцца – такія вынікі першага беластоцкага свята роўнасці.
Аўдыё
  • У выніку беспарадкаў было затрымана больш за 25 чалавек, пошукі некаторых падазраваных працягваюцца – такія вынікі першага беластоцкага свята роўнасці.
Удзельнік контрдэманстрацыі PAP/Artur Reszko

Першы Марш роўнасці ў гісторыі гораду прайшоў у надзвычай напружанай атмасферы. Падчас Маршу ў Беластоку адбыліся сутыкненні паміж удзельнікамі контрдэманстрацыі і паліцыяй. Марш пад вясёлкавымі сцягамі ішоў у шчыльным атачэнні супрацоўнікаў паліцыі, аднак гэта не дапамагло і ў абаронцаў правоў сексуальных меншасцяў паляцелі бутэлькі і брук. Супраць удзельнікаў маршу быў ужыты гвалт. 

Першы Марш роўнасці прайшоў у Беластоку ў суботу, 20 ліпеня. Акцыя адбывалася пад такім дэвізам: ’’Беласток – дом для ўсіх’’. Удзельнікаў маршу некалькі разоў намагаліся заблакаваць контрманіфестанты, паліцыя вымушана была ўжыць слезацечны газ. У бок святочна аздобленай калоны паляцелі  не толькі ксенафобскія, нецэнзурныя абразы, але і петарды, бутэлькі і нават брук.

У нядзелю раніцой намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яраслаў Зяліньскі на сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter паведаміў, што было затрымана 25 хуліганаў. У панядзелак, 22 ліпеня паступіла інфармацыя аб затрыманні яшчэ трох правапарушальнікаў, працягваецца высвятленне асобаў і пошук іншых зламыснікакў.

Прэс-сакратар падляскай паліцыі Томаш Крупа ўдакладніў, што быў затрыманы 21 хуліган, з якіх 19 атрымалі штрафы, справы яшчэ 2 былі перададзеныя ў суд. Крупа дадаў, што дзеянні чатырох затрыманых трактуюцца, як злачынства. У паліцыі падкрэслілі, што працягваецца высвятленне асобаў арганізатараў беспарадкаў. На інтэрнэт-сайце падляскай паліцыі пачалі з’яўляцца партрэты тых, хто ўчыняў гвалт супраць удзельнікаў Маршу Роўнасці. Тыя, чые партрэты былі апублікаваныя, падазраюцца сярод іншага ў збіцці 14-гадовага падлетка і блакіраванні вуліц, іх месцазнаходжанне высветляецца.

Напад на беластоцкі Марш роўнасці выклікаў вялікі рэзананс у польскім грамадстве. Дэпутат ад правячай (увага) права-кансерватыўнай партыі ’’Права і справядлівасць’’ Яанна Ліхоцка паведаміла падчас размовы з Польскім радыё, што паліцыя спраўна адрэагавала на беспарадкі на Маршы роўнасці ў Беластоку. "Не можа быць згоды на гвалт, на адабрэнне такіх дзеянняў, калі фактычна ўдзельніку Марша роўнасці былі атакаваныя. Згоды на такое няма і не будзе, паліцыя годна выканала сваё заданне"

Нягледзячы на тое, што Каталіцкі касцёл адназначна клеймуе аднаполыя стасункі, структуры каталіцкай царквы Польшчы занялі зважаную пазіцыю ў справе нападу на Марш роўнасці ў Беластоку. Прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы ксёндз Павел Рытэль-Андрыянік падкрэсліў, што ў ніякім выпадку гвалт не можа быць апраўданы

"Гвалт і пагарда ніякім чынам не могуць быць апраўданыя ці прынятыя. Неабходна выказаць адназначны пратэст і незадавальненне тымі дзеяннямі, якія былі ўчыненыя ў Беластоку. Кожны чалавек, нягледзячы на ягоныя погляды, мае права на павагу".

Прэс-сакратар Епіскапату Польшчы дадаў, што любыя праявы агрэсіі і гвалту цалкам супярэчаць вучэнню Ісуса Хрыста.

Напад на Марш роўнасці ў Беластоку стаў адной з галоўных тэмаў шэрагу заходніх СМІ. Адпаведна, беспарадкі ў Беластоку набралі міжнароднай вагі.

Старшыня Еўрапейскага савету, былы прэм’ер Польшчы Дональд Туск напісаў на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter, што цяперашняя ўлада Польшчы з’яўляецца патронам агрэсіўных фанатаў, антысемітаў і ксенафобаў. Такія выказванні прадстаўніка вышэйшай улады Еўрапейскага Звязу выклікалі абурэнне ў Польшчы.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманьскі востра раскрытыкаваў скандальнае выказванне Дональда Туска.

"Старшыня Туск прызвычаіў нас усім да сваіх інсінуацый, асабліва у прасторы сацыяльных сетак. Трэба падкрэсліць, што такія паводзіны абсалютна не адпавядаюць той ролі, якую ён прыняў на сябе 5 гадоў таму. Гэта абсалютны нонсэнс. Ніколі не чуў, каб старшыня Туск падобным чынам выказваўся пра ўрады іншых краінаў. Я разумею пачуццё фрустрацыі, якое выкліканае тым, што партыйныя дружкі Туска ўжо на працягу доўгага часу не кіруюць Польшчай. Аднак, калі ўжо хтосьці прыняў такую адказную міжнародную функцыі, трэба ўстрымлівацца ад скандальных заяў. Бо яны сапраўды ўплываюць на тое, якім чынам тая ці іншая падзея ўспрымаецца ў свеце".

У Маршы роўнасці прымала ўдзел больш за 800 чалавек, іх ахоўвала амаль 700 паліцэйскіх. У выніку беспарадкаў было затрымана больш за 25 чалавек, пошукі некаторых падазраваных працягваюцца – такія вынікі першага беластоцкага свята роўнасці і талерантнасці.

IAR/PR/эж