Беларуская Служба

Дзясяткі тысяч пілігрымаў пехатою ідуць у Чэнстахову

11.08.2019 07:09
Штогод на Ясну Гуру ў Чэнстахову прыбывае некалькі мільёнаў пілігрымаў і турыстаў з 80 краін свету. 
Аўдыё
Варшаўская акадэмічная пілігрымка PAP/Radek Pietruszka

Штогод на Ясну Гуру ў Чэнстахову прыбывае некалькі мільёнаў пілігрымаў і турыстаў з 80 краін свету. Пехатою ў святое месца ў ліпені-жніўні прыходзіць каля 150 тысяч чалавек.

Пілігрымка Быдгаскай дыяцэзіі была адной з першых, якая прыйшла на Ясну Гуру. Пілігрымы прыйшлі ў Чэнстахову 15 раз. Больш за 700 чалавек ішлі ў 11 групах, прайшлі каля 420 кіламетраў за 11 дзён.

«Пілігрымка – гэта час змены і знаёмства з Евангеллем», – кажа кіраўнік пілігрымкі, ксёндз Кшыштаф Клуска.

- Насамрэч, гэта незвычайны час глыбокай змены. Гэта вельмі моцныя рэкалекцыі ў руху. Мы можа быць з гэтымі людзьмі цэлы дзень, звяртацца да іх, гаварыць пра Хрыста і Евангелле. Яны гэтым захоплены, хочуць глыбей знаёміцца з Хрыстом, хочуць быць святымі людзьмі. Гэта вельмі моцны, інтэнсіўны час барацьбы, найперш духоўнай, але таксама і фізічнай.

Пілігрымы Быдгаскай дыяцэзіі ішлі сёлета з лозунгам «У моцы твайго Духа». Сярод удзельнікаў былі Бася і Адам з Быдгашчы:

- Я іду шосты раз. Іду з падзякай за рэалізацыю просьбаў з мінулага году. Адчуваю ўзрушанасць, радасць, але і стомленасць. Усё адразу. Часта паяўляецца думка: навошта, гэта ж так цяжка. Але калі даходзіш да Марыі, то ўжо ведаеш, навошта ты ішоў.
- Гэта блаславёны час перапынку і роздуму над некаторымі рэчамі, зразумення, малітвы.

35 Шчэцінская пешая пілігрымка вырушыла з-пад Балтыйскага крыжа надзеі ў Пусткове. Гэта другая, пасля Хэльскай, самая доўгая траса пілігрымкі ў Польшчы. Напрацягу 20 дзён пілігрымы пройдуць 620 кіламетраў. Дырэктар Шчэцінскай пілігрымкі, ксёндз Караль Лабэнда казаў, што дарога на Ясну Гуру – гэта фізічны, але найперш духоўны выклік для вернікаў:

- Гэта выключны час, які дазваляе нам некаторыя рэчы зразумець па-новаму, паглядзець на сябе новым позіркам у такім духоўным люстэрку. Паглядзець, ці я сапраўды іду той дарогай, на якую мяне штодня запрашае Езус Хрыстус.

У Чэнстахову пілігрымы са Шчэціна прыедуць 13 жніўня. 15 жніўня яны прымуць удзел ва ўрачыстасцях Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пад лозунгам «Адчыніце дзверы Хрысту» некалькі тысяч чалавек вырушалі з варшаўскага касцёла святой Анны. Часцей за ўсіх у пілігрымку ідуць маладыя людзі, якія кажуць, што іх прыцягваюць не толькі духоўныя справы.

- Прыйшоў час, каб паспрабаваць нечага іншага, адпачыць, перазагрузіць думкі. Але перад усім узмацніцца ў веры.
- Я іду чацвёрты раз. Мой нарачоны першы. Усё жыццё перад намі. Праз два месяцы шлюб. У нас шмат просьбай і падзякаў, асабліва ў мяне, бо чатыры гады таму я навярнулася.

Пілігрымы з Варшавы выйшлі 5 жніўня, а на Ясну Гуру дойдуць 14 жніўня.


ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры