Беларуская Служба

У паўстанцкай Варшаве вяшчалі тры радыёстанцыі

08.08.2019 17:14
Немцы імкнуліся іх знішчыць, але яе голас не ўдалося ім заглушыць. «Маланка» вяшчала да самага канца паўстання – да 4-га кастрычніка.
Аўдыё
  • У паўстанцкай Варшаве вяшчалі тры радыёстанцыі
Łączniczka AK Jolanta Kolczyńska ps. Klara, Adam Drzewoski ps. Philips, żołnierz Oddziału Zaremba-Piorun Jerzy Kaczyński oraz prezes Warszawskiego Terenowego Oddziału Polskiego Związku Krótkofalowców Jerzy Szawarski podczas nadawania audycji za pomocą repliki radiostacji Błyskawica. Warszawa, 2012 rok.
Łączniczka AK Jolanta Kolczyńska ps. "Klara", Adam Drzewoski ps. "Philips", żołnierz Oddziału Zaremba-Piorun Jerzy Kaczyński oraz prezes Warszawskiego Terenowego Oddziału Polskiego Związku Krótkofalowców Jerzy Szawarski podczas nadawania audycji za pomocą repliki radiostacji "Błyskawica". Warszawa, 2012 rok.PAP/Grzegorz Jakubowski

75 гадоў таму, 8 жніўня 1944 году варшаўскія паўстанцы нанава запусцілі радыёстанцыю Арміі Краёвай «Błyskawica» (Маланка). BBC пацвердзіла, што гэта была адзіная радыёстанцыя, якая вяшчала наўпрост з поля бою. Аб працы «Маланкі» і яшчэ дзвюх радыёстанцый у час вайны, мы распавядзем сёння ў нашай Навукова-тэхнічнай праграме.

Радыёстанцыя «Маланка» выйшла ў эфір пасля некалькіх гадоў маўчання, да чаго змусіла акупацыя краіны. Радыёстанцыя вяшчала на працягу цэлага паўстання і дзякуючы гэтаму свет даведаўся пра ход баявых дзеянняў у Варшаве, пра цяжкія ўмовы жыцця насельніцтва сталіцы, пра жорсткасць немцаў і разбурэнне гораду.
Праграмы трансляваліся на сярэдніх і кароткіх хвалях. Перадачы выходзілі некалькі разоў у дзень.

Немцы імкнуліся яе знішчыць, але яе голас не ўдалося ім заглушыць. «Маланка» вяшчала да самага канца паўстання – да 4-га кастрычніка.

На вуліцах Варшавы ўжо 8 дзён ішлі жорсткія баі, калі з радыёстанцыі «Маланка», упершыню ад выбуху вайны, ізноў загучаў голас.

Тыя дні ўспамінае паручнік Адам Джэвоскі (Adam Drzewoski) псеўдаснім «Бэнон» або «Філіпс», падчас паўстання быў жаўнерам службаў сувязі АК.

- У дзень выбуху Варшаўскага паўстання радыёстанцыю ў скрынках загрузілі дакладна не вядома, ці на брычку, ці на рыкшу, і так яе перавезлі з раёну Mokotów у Śródmieście, бо яна, насамрэч, была прызначана не для войска, а для неваенных службаў – для Польскага радыё. На вуліцы Маршалкоўскай, калі пачалося паўстанне, пад агнём немцаў памёр канваір гэтай радыёстанцыі, і «Маланка» не даехала на вызначанае месца, была выгружана ў цэнтры, на вуліцы Хмельнай, і там яе захоўвалі некалькі дзён.

Урэшце яе знайшлі і запусцілі, а ў эфіры загучалі добра вядомыя галасы дыктараў, якія заахвочвалі палякаў да абароны на пачатку вайны ў верасні 1939 г. Дыктарамі былі між іншым, акцёр Ерэмі Пшыбора (Jeremi Przybora) (шырока вядомы паэт, сатырык) і Збігнеў Свентахоўскі (Zbigniew Świętochowski).

- Слова «задавальненне» неадэкватнае да таго, што мы адчувалі, звяртаючыся па радыё да палякаў і да свету.

- Не было чаго есці і не было чым ваяваць, таму было аб чым гаварыць.

Для жыхароў Варшавы «Маланка» была крыніцай інфармацыі аб тым, што адбывалася ў горадзе, зрэшты, перадавалася ня толькі інфармацыя, але і парады рознага віду, і забаўляльныя перадачы, і музычныя, але часта радыёпрыёмнік замаўкаў, бо адключылі электрычнасць. Перадачы можна было лавіць на радыёпрымачах старога тыпу.

Але радыёстанцыя вяшчала не толькі для палякаў, на Захадзе таксама дзякуючы ёй ведалі, што адбываецца ў ахопленай агнём Варшаве. Быў нават падрыхтаваны спецыяльны пазыўны на ангельскай мове.

А немцы настойліва імкнуліся перакрыць дзейнасць радыёстанцыі. За ёй пільна сачылі, а будынкі, з якіх выходзіў сігнал, бамбілі.

Аб умовах працы дыктараў расказваў праз шмат гадоў у эфіры Польскага радыё Ерэмі Пшыбора.

- Памяшканні не былі ніякім чынам заглушаныя ці забяспечаныя. Зразумела, што найбольш мне запомніліся тыя хвіліны, калі мы гаварылі па радыё падчас бамбёжкі. А гэта здаралася вельмі часта, амаль няспынна. Але што рабіць, я ж быў дыктарам на дзяжурстве.

Апошнюю перадачу «Маланка» выпусціла 4 кастрычніка, гэта быў загад камандзіра Арміі Краёвай генерала Тадэвуша Бора-Камароўскага. У эфіры ён паведаміў, што падпісаў капітуляцыю Варшавы, і развітаўся з жаўнерамі. Радыёстанцыя была знішчана, каб не папала ў рукі немцаў.

Польскае радыё падчас Варшаўскага паўстання вяшчала з аднаго перадатчыка разам з радыёстанцыяй «Маланка».

Польскае радыё выйшла ў эфір у акупаванай Варшаве 9 жніўня 1944, расказвае Рафал Бродацкі, гісторык з Музея Варшаўскага паўстання.

- Польскаму Радыё далі дзве перадачы на дзень. Рабілі іх на перамен – адзін раз ваенныя, другі – неваенныя. Яны расказвалі, што адбываецца, што Варшава змагаецца, і як гэтая барацьба праходзіць.

Гісторык Катажына Утрацка нагадвае, што была яшчэ адна радыёстанцыя ў паўстанцкай Варшаве.

- Першы камунікэ паведаміла радыёстанцыя «Бура» (Burza). Гэта былі першыя паведамленні, навіны паводле газет. Радыёстанцыя найперш казала пра тое, на чым найбольш залежала паўстанцам, заклікала аб падтрымцы для паўстанцкай Варшавы, просьбы аб дапамозе з паветра. «Бура» – маленькая радыёстанцыя, а яе чулі ў Лондане. Калі стала вядома, што «Маланку» немагчыма хутка запусціць, маёр Станіслаў Наварольскі (Stanisław Noworolski) псеўданім «Звора», вырашыў сабраць часовую радыёстанцыю, якая выпусціла першае паведамленне.

Сюжэт падрыхтаваны на аснове матэрыялаў ПР3.

яс

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка