Беларуская Служба

10 жніўня 1946 году адбыўся страйк докераў у гданьскім порце

09.08.2019 21:15
Уладам ПНР удалося сцерці ўсялякую інфармацыю і памяць пра тыя падзеі на доўгія гады.
Аўдыё
  • 10 жніўня 1946 году адбыўся страйк докераў у гданьскім порце
,      1946
Порт, дзе праходзіў страйк докераў у 1946б сённяBy Nemo - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10877021

Польскае грамадства ад самага пачатку ўстанаўлення камуністычнага рэжыму праяўляла незадавальненне існуючым ладам, што перыядычна прыводзіла да страйкаў. Людзей не стрымлівалі нават крывавыя палітычныя чысткі, якія ахапілі краіну ў першыя гады пасля вайны.

Згодна з гістарычнымі даследаваннямі, з 1945 па 1948 год у Польшчы адбылося 1200 страйкаў. Найбольш гучным быў 1946 год, на працягу якога ў страйках прыняло ўдзел 340 тыс. працоўных. Галоўнымі прычынамі незадаволенасці былі цяжкія ўмовы жыцця і працы. Таксама былі і акцыі салідарнасці з іншымі сацыяльнымі групамі ў падтрымку звольненых.

Адзін з такіх страйкаў адбыўся ў Гданьску 10 жніўня 1946 году, калі працу прыпынілі докеры, не пагаджаючыся з умовамі працы ў так званым Новым порце і несправядлівым падзелам дапамогі UNRA. Забаставала каля 2 тысяч працаўнікоў порту, якія патрабавалі паляпшэння ўмоваў працы.

Хаця разнастайныя і лакальныя бунты ўзнікалі амаль на працягу ўсяго году, гэты страйк быў пікам сутыкненняў з уладамі. Напружанасць дасягнула такога ўзроўню, што калі забастоўцы выявілі ў сваіх шэрагах супрацоўнікаў служы бяспекі, пачалася сур’ёзная бойка, у выніку чаго быў паранены адзін з забастоўшчыкаў (Раман Херштэк – Roman Hersztek), у сваю чаргу працоўныя забілі і агента СБ Караля Гранкевіча (Karol Gronkiewicz). Пазней, у 1952 годзе ягоным прозвішчам была названая вуліца ў Гданьску.

Рэакцыя ўладаў была імгненнай і вельмі жорсткай. Докі былі аточаны міліцыяй, была ўведзена каменданцкая гадзіна і, каб цалкам падавіць страйк, былі выкарыстаны ламістрайкі. Пасьля гэтага, улады пачалі шырокія рэпрэсіі, большасць з удзельнікаў была звольнена, найбольш актыўныя атрымоўвалі шматгадовыя тэрміны зняволення, сотні ўдзельнікаў, якія лічыліся небяспечнымі былі выселены з гораду.

Агульна, улады пачалі вельмі актыўную дзейнасць па прафілактыцы страйкаў. Перш за ўсе, у рабочыя калектыву ўводзіліся правакатары і спецслужбоўцы. Ужо ў 1948 годзе сетка агентаў у працоўных калектывах па ўсёй краіне налічвала да 15 тыс. чалавек. Па-другое, улады падтрымлівалі тых працоўных, якія прыязджалі з вёскі, гэта спрыяла дэкансалідацыі працоўных калектываў.

У выніку разнастайных метадаў барацьбы, уладам удалося не толькі зліквідаваць прычыны страйкаў, але і сцерці ўсялякую інфармацыю і памяць пра іх на доўгія гады.

Павал Усаў

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара