Беларуская Служба

«Сёння амаль 7 гадзін мы збіралі ў адно ніжнюю сківіцу ў 19-гадовага хлопца, які ўпаў з самаката»

13.08.2019 16:48
Кожны тыдзень у аддзяленне хірургіі і сківічна-тваравай хірургіі трапляе некалькі чалавек, якія каталіся на электрасамакаце. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock, autorstwa FerrizFrames

Прыйшоў час заняцца юрыдычнымі працэдурамі, якія ўрэгулююць пытанне выкарыстання электрасамакатаў, гаворыць выданню Gazeta Wyborcza хірург адной з буйнейшых варшаўскіх клінік, доктар медыцынскіх навук Марцін Соха.

«Сёння амаль 7 гадзін мы збіралі ў адно ніжнюю сківіцу ў 19-гадовага хлопца, які ўпаў з самаката», – кажа хірург і зазначае, што электрасамакат – гэта адзін з найбольш небяспечных сродкаў транспарту.

Паводле яго, кожны тыдзень у аддзяленне хірургіі і сківічна-тваравай хірургіі трапляе некалькі чалавек, якія каталіся на электрасамакаце, і гэта толькі ў адну варшаўскую больніцу. Акрамя таго, у Варшаве некалькі сот чалавек у год маюць меншыя траўмы, з якімі трапляюць у паліклінікі альбо прыёмныя пакоі. На недахоп працы не скардзяцца стаматолагі, таму што расце колькасць людзей, якія на самакаце павыбівалі зубы. У якасці прыкладу ўрач прыводзіць выпадак швейцарца, які, знаходзячыся ў Варшаве ў турыстычных мэтах, на электрасамакаце зламаў косць сківічна-тваравай часткі, атрымаў гематому мозгу й зламаў шыйны пазваночнік. «Ён цудам не загінуў», – кажа доктар Марцін Соха, якога цытуе Gazeta Wyborcza.

вс