Беларуская Служба

Пуцін для Беларусі горшы за Сталіна

14.08.2019 15:55
Расея стала агрэсарам у дачыненні да краін постсавецкай прасторы.
Аўдыё
  • Уплыў Пуціна на адносіны Расеі з Беларуссю
Прэзідэнт Расеі Уладзімір ПуцінImage by Дмитрий Осипенко from Pixabay/CC0

Праз вайну з Расеяй прайшла Грузія, Украіна. Ці зараз на чарзе Беларусь?

20 год Расеяй кіруе Уладзімір Пуцін. Будучы прэзідэнтам і прэм’ерам Пуцін прывёў Расею да аўтарытарызму ды міжнароднай ізаляцыі. Таксама ягонае кіраванне паўплывала і на адносіны з суседзямі.

З Грузіяй ды Украінай Расея вяла войны, стварыўшы замарожаныя канфлікты на мяжы са згаданымі дзяржавамі. З Беларуссю Пуцін пакуль абмяжоўваўся толькі гандлёвымі войнамі. Ня раз Масква ўводзіла абмежаванні па пастаўкі беларускіх тавараў у Расею, і пастаўкі расейскіх энерганосьбітаў у Беларусь, у першую чаргу газу ды нафты.

Цяпер вельмі часта пра Беларусь у Расеі згадваюць у кантэксце падаўжэння знаходжання Пуціна ля ўлады. У якасці аднаго з варыянтаў называецца інтэграцыя Беларусі і Расеі ў саюзную дзяржаву, на чале якой зможа зноў стаць Уладзімір Пуцін.

Мы папрасілі пракаментаваць уплыў Пуціна на беларуска-расейскія адносіны міжнароднага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч