Беларуская Служба

Вынікам польска-бальшавіцкай вайны 1920 г. мела быць украінская дзяржаўнасць

14.08.2019 16:03
З'яўленне незалежнай Украіны мела дапамагчы затрымаць камуністычную хвалю як мага далей на ўсходзе.
Rekonstrukcja bitwy 1920 roku
Rekonstrukcja bitwy 1920 rokuStanislaw Tokarski/Shutterstock.com

Дзевяноста дзявятая гадавіна Цуду над Віслай – яшчэ адна магчымасць нагадаць, што ў 1920 годзе палякі абаранялі Еўропу ад бальшавіцкага нашэсця. Пры гэтым аднак усе забываюць, што мэтай сутыкнення з бальшавікамі было спыніць зе і гэтаму павінна было дапамагчы з'яўленне незалежнай Украіны.

Падзеі 1920-1921 гадоў увайшлі ў гісторыю пад назвай польска-савецкай вайны. Дарэчней было б сказаць, што гэта была сумесная вайна палякаў і ўкраінцаў з бальшавікамі. Мэтай пагаднення, падпісанага начальнікам Юзафам Пілсудскім і атаманам Сямёнам Пятлюрай, была «самастойная» Украіна. Пілсудскі быў перакананы, што наяўнасць суверэннай украінскай дзяржавы ў басейне Дняпра зʼяўляецца лепшай гарантыяй і абаронай для Польшчы ад расійскага імперыялізму.

Вядома, у альянсе Пілсудскага і Пятлюры былі свае слабыя бакі. У 1920 г. ён не карыстаўся масавай падтрымкай ні сярод палякаў, ні сярод украінцаў.

Тым ня менш, у 1920 годзе ўзнікла сапраўднае польска-ўкраінскае брацтва па зброі. Напрыклад, мала хто ведае, што абаронай Замосця ад саветаў камандаваў украінскі палкоўнік Марко Бязручка. Таксама мала хто ведае, што палякі і ўкраінцы абаранялі ад бальшавікоў Львоў, за які яны паўтара году раней ваявалі паміж сабою.

 Шмат хто з салдат Пятлюры стаў польскім патрыётам, у прыватнасці сярод тых, хто пасля Рыжскага міру 1921 г засталіся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Такім прыкладам можа быць святар Сымон Фядоранька – капелан войска Пятлюры, які ў Другой Рэчы Паспалітай стаў галоўным праваслаўным капеланам Войска Польскага. Тры яго сыны загінулі падчас Другой сусветнай вайны, змагаючыся за Польшчу: Аляксандр – пілот 300 эскадрыллі – у красавіку 1944 г. падчас баявога палёту над Германіяй, Арэст і Вячаслаў – салдаты Арміі Краёвай – падчас Варшаўскага паўстання.

Варта знайсці ім і падобных да іх годнае месца ў пантэоне ўкраінскіх нацыянальных герояў. А таксама ў польскай памяці.

Grzegorz Górny/wPolityce.pl/яс