Беларуская Служба

Як палякі адбудоўвалі горад на Вардары

16.08.2019 08:19
Маршал Іосіп Броз-Ціта заявіў, што Скоп’е, першы пасля Другой сусветнай вайны разбураны еўрапейскі горад, нягледзячы на жалезную заслону, будзе адбудаваны высілкамі ўсяго чалавецтва.
Скоп'е Shutterstock/saiko3p

26 ліпеня 1963 года заранкам на працягу 20 секундаў у Скоп’е адбыўся землятрус. Гэтага хапіла каб 80% македонскай сталіцы было знішчана, 1070 чалавек сышлі ў лепшы свет, а 100 тысяч засталіся без даху над галавой. Якім чынам гэта звязана з Польшчай, адказвае штотыднёвы дадатак да газеты Rzeczpospolita пад назвай Plus minus.

На наступны дзень у знішчаны 300-тысячны горад прыбыў пераможны маршал Іосіп Броз-Ціта. Югаслаўскі лідар заявіў, што Скоп’е, першы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны разбураны еўрапейскі горад, нягледзячы на жалезную заслону, будзе адбудаваны высілкамі ўсяго чалавецтва.

Пасланне Ціта мела падвойнае прызначэнне. Па-першае, яно падкрэслівала нейтральны статус Югаслаўскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі, а па-другое, выпраменьвала надзею для абяздоленых жыхароў Македоніі.

Надзвычай дасведчаны палітык Іосіп Броз-Ціта, які кіраваў так званым ’’балканскім катлом’’ даканала ведаў, чаму падчас аднаўлення Скоп’е варта звярнуцца непасрэдна ў ААН. На першых здымак міжнародных часопісаў, прысвечаных, землятрусу ў Скоп’е, былі бачныя савецкія і амерыканскія жаўнеры, якія супольна разбіраюць руіны балканскага гораду.

На заклік югаслаў аб дапамозе, ахвотна адгукнуліся краіны сацыялістычнага лагеру, у прыватнасці Польская Народная Рэспубліка. На тое было дзве асноўныя прычыны.

Польскія архітэктары на пачатку 1960-ых гадоў мелі ўнікальны досвед адбудовы гарадоў, у тым ліку сталіцы. Бо Варшава спазнала татальнае разбурэнне падчас Другой сусветнай вайны. Бадай, што вырашальным апынулася палітычнае памкненне кіраўніцтва Польшчы пераймаць вопыт па будаўніцтву сацыялізму з чалавечым тварам, што акурат актыўна і практыкаваў рэжым Ціта. Тады такія ілюзія польскіх камуністаў яшчэ не былі зруйнаваныя брэжнеўскай дактрынай абмежаванага суверэнітэту. Апошнія спадзевы на гэты конт знікнуць праз 5 гадоў – у 1968 годзе падчас інтэрвенцыі войскаў Варшаўскага дагавора ў непакорную Чэхаславаччыну.

Архітэктар Адольф Гібароўскі кантраляваў адбудову Скоп’е з боку ААН, Станіслаў Янкоўскі кіраваў калектывам які, распрацоўваў план адбудовы гораду, таксама праектнымі працамі займаліся Вацлаў Клышэўскі, Ежы Макшыньскі ды многія іншыя.

Пасля адбудовы Скоп’е прыдбала новую, аднастайную і сучасную форму. Горад стаў домам для прадстаўнікоў усіх народаў Югаславіі, а да гэтага спрычыніліся і польскія архітэктары. Пра аднаўленне Скоп’е пасля землятрусу 1963 года пісалі ў Plus minus штотыднёвым дадатку да газеты Rzeczpospolita.

эж