Беларуская Служба

Куба атаварваецца на карткі

16.08.2019 08:54
Лідар Кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра памёр ужо 3 гады таму, а гледзячы па ўсім яго справа жыла, жыва і будзе жыць.
Вуліца Гаваны PAP/EPA/Ernesto Mastrascusa


Камуністычны рэжым Кубы ў аблічы гаспадарчага крызісу павысіў заробкі чыноўнікам і абмежаваў прыбытак і так кволага прыватнага бізнесу, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Праблемы з пастаўкамі тавараў народнага спажыванне на Кубе абвастрыліся яшчэ некалькі месяцаў таму. Напрыклад, курыныя яйкі немагчыма знайсці не толькі ў дзяржаўных крамах, але і на базарах, дзе гандлююць прадпрымальнікі.

На працягу апошніх некалькіх гадоў распаўсюд дробнага прыватнага бізнесу, малога фермерства амаль цалкам вызваліў жыхароў Выспы Свабоды ад картак на асноўныя харчовыя і побытавыя тавары. Аднак, зараз патрэба ў картках вяртаецца.

Спадкаемцы Фідэля Кастра прынялі распараджэнне, паводле якога былі ўстаноўленыя максімальныя цэны для прыватнага бізнесу. Доўгі спіс утрымлівае цэны на гуртовы і рознічны гандаль такім таварамі, як мяса, фасоля, памідоры, садавіна. Аднак у Гаване, у месцах дзе масава швэндаюцца замежныя турысты і мясцовая наменклатура, 6 гандлёвых пляцовак былі вызваленыя ад выканання гэтага распараджэння. Там цэны можна падвысіць на 30%, ад таго ўзроўню, які вызначыла кубінскай кампартыя.

Лідар Кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра памёр ужо 3 гады таму, а гледзячы па ўсім яго справа жыла, жыва і будзе жыць. Пра дэфіцыт тавараў народнага спажывання на Кубе пісала Gazeta Wyborcza.

эж