Беларуская Служба

Як вучыць іншаземцаў польскай мове?

24.08.2019 13:01
Спецыяліст: Мая задача, як настаўніка, - стварыць такую праграму, якая будзе зручная для ўсіх, хто прыходзіць на мае ўрокі.
Аўдыё
  • Як вучыць іншаземцаў польскай мове?
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Mediamodifier/pixabay.com/CC0 Public Domain

Працягваем цыкл «Польская мова без межаў». Нагадаю, у яго рамках мы размаўляем з экспертамі на цікавыя тэмы, звязаныя з польскай мовай і яе гісторыяй.

Сёння мы пагутарым пра тое, як эфектыўна выкладаць польскую мову іншаземцам і як замацоўваць веды пра польскую мову за мяжой. Нашым госцем з’яўляецца віцэ-дырэктар Цэнтра польскай мовы і культуры Polonicum Варшаўская ўніверсітэта доктар Пётр Каяк (Piotr Kajak).

Наш суразмоўца - аўтар шматлікіх кніг і публікацый, прысвечаных глотадыдактыцы – навуцы, якая займаецца даследаваннем працэсу выкладання і вывучэння замежных моў.

У Цэнтра польскай мовы і культуры Polonicum вялікі досвед па выкладанні польскай мовы. Польскую мовы выкладаюць тут на розных узроўнях, а вучні маюць розны ўзрост і паходзяць з розных краінаў свету. Ці, на Вашую думку, ёсць нейкі адзіны дасканалы метад выкладання польскай мовы? Ці можа да кожнага вучня трэба знайсці індывідуальны падыход?

- І так і не. Перш за ўсё таму, што нашыя студэнты, гэта прадстаўнікі розных пакаленняў. Можна паспрабаваць знайсці адзіны метад для ўсіх, аднак з другога боку трэба памятаць, што свет вельмі разнастайны. Часта бывае так, што, напрыклад, з бяднейшых краінаў прыязджаюць старэйшыя людзі і яны лепш падрыхтаваныя да вывучэння мовы, чым маладыя людзі з багацейшых краінаў. Даўно таму я навучыўся, што з аднаго боку трэба ставіцца да кожнага вучня індывідуальна, а з іншага боку, варта пастарацца пазнаёміцца з усімі, як з групай, то бок апрацаваць «геаграфію праблемаў» у дадзенай групе.

Інакш кажучы трэба знайсці „залатую сярэдзіну”. Як тады выглядае эфектыўнае выкладанне польскай мовы для іншаземцаў?

- У людзей розная матывацыя, калі гаворка ідзе пра інвеставанне ў вывучэнне замежнай мовы, перш за ўсё, мы павінны з гэтай матывацыяй пазнаёміцца. Дзякуючы таму, мы можам знайсці эфектыўны метад камунікацыі з вучнямі і паспяхова заахвочваць іх да індывідуальнай працы паза ўрокамі.

Вядомыя і прэстыжныя летнія курсы польскай мовы і культуры арганізуюць найчасцей ВНУ. Падчас заняткаў, якія працягваюцца некалькі тыдняў студэнты знаёмяцца не толькі з польскай мовай, але таксама з гісторыяй, літаратурай і традыцыямі. Школы прапануюць урокі мовы на розных узроўнях. Практычная навука польскай мовы часта спалучаецца з экскурсіямі у музеях, з наведаванням помнікаў даўніны і ўдзелам у культурніцкіх мерапрыемствах. Летнія курсы польскай мовы і культуры арганізоўвае, напрыклад, Нацыянальнае агенцтва абмену студэнтамі (Narodowa Agencja Wymiany Akademickiej) .

Сапраўды, ці летнія школы, гэта добра шлях навучання для пачаткоўцаў?

- Ён адпавядае кожнаму. Усе прэстыжныя, вядомыя і найбуйнейшыя моўныя школы прапануюць курсы мовы на розных узроўнях. Інакш кажучы ад узроўню A1 да C2. Цэнтр польскай мовы і культуры для іншаземцаў Polonicum арганізоўвае курсы няспынна з 1956 году. На пачатку да нас прыязджалі прафесары, перакладчыкі і спецыялісты. З 1970-х гадоў колькасць удзельнікаў курсаў стала настолькі вялікая, што мы былі прымушаныя падзяліць іх на курсы для студэнтаў і спецыялістаў. Цяпер праводзім курсы для ўсіх зацікаўленых. У цэнтры Polonicum дзейнічае такі прынцып - кожны дзень мы прапануем 3-4 гадзіны інтэнсіўнага навучання польскай мовы – гэта першы блок. У другім блоку студэнты маюць да выбару заняткі па культуры Польшчы, або дадатковыя моўныя заняткі, якія адпавядаюць ўзроўню ведаў. Да гэтага мы дадаем розныя папулярныя заняткі, напрыклад, заняткі польскімі танцамі. Многія гады мы вучым, як правільна тначыць палянез, так каб на заканчэнне курсу ў парку бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта можна было затанчыць ва ўрачыстай абстаноўцы і атрымаць пасведчанне ба заканчэнні курсу.

На што павінен звяртаць увагу вучань, які запісваецца ў моўныя школы?

- Перш за ўсё, ён павінен звярнуць увагу на тое, ці да яго ставяцца добрасумленна. Гаворка ідзе пра тое, ці за цану, якую яму прапануюць, ён атрымае тое, чаго чакае. Варта выбіраць правераныя школы, у якіх працуюць добра падрыхтаваныя спецыялісты, а іх прафесійная пазіцыя пацверджаная навуковай або дыдактычнай працай. Усё гэта можна праверыць у адпаведных дзяржаўных установах. Можна праверыць спісы працаўнікоў ВНУ. Ёсць шмат прыватных кампаніяў, якія многія гады займаюцца выкладаннем польскай мовы і карыстаюцца аўтарытэтам. Ёсць розныя аб’яднанні, напрыклад, Асацыяцыя польскіх і замежных настаўнікаў «Брысталь». Гэта галіновая арганізацыя, якая не толькі арганізуе розныя канферэнцыі, але таксама клапоціцца пра тое, каб мы, на ўзроўні дыдактыкі, мелі добрую рэпутацыяй у свеце.

У Польшчы замежнікі могуць вывучаць польскую мову на рэгулярных і інтэнсіўных курсах, якія праводзяць цэнтры польскай мовы і культуры ў польскіх ВНУ, а таксама ў прыватных школах.

Заняткі для іншаземцаў арганізоўваюць, напрыклад, Варшаўскі ўніверсітэт, Ягелонскі ўніверсітэт, Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры, Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага, Сылескі ўніверсітэт, а таксама ўніверсітэты ў Вроцлаве й Шчэціне. Школа польскай мовы і культуры Polonus дзейнічае таксама пры Грамадска-культурніцкім таварыстве «Паразуменне Ўсход-Захад». Вывучаць польскую мову можна і падчас індывідуальных заняткаў з рэпетытарам і пры выкарыстанні сучасных тэхналогій.

Наколькі паспяховымі з’яўляюцца нетрадыцыйныя медаты выкладання. Вы прыгадалі ўрокі танца?

- А гэта як раз традыцыйны метад. Варта памятаць, што нашая ідэнтычнасць складаецца не толькі з польскай мовы, але таксама са смаку, пахаў, гукаў, карцінаў – усё гэта будуе польскую нацыянальную ідэнтычнасць. Мы стараемся пазнаёміць з гэтым іншаземцаў. Найбольш папулярныя варэнікі – якія на польскай мове называюць pierogi. Мы здабываем сэрцы нашых вучняў таксама дзякуючы польскай кухні. Тое, што спраўджваецца ў выкладанні польскай мовы, гэта камунікацыйны метад. Аднак, каб вучыць камунікацыі мы павінны выкарыстаць таксама старэйшыя метады з 50-х, 60-х ці 70-х гадоў. Гэта таму, што грамадства, гэта структура, якая складаецца з розных пакаленняў, якія гадаваліся на прадукцыі розных СМІ. Мая задача, як настаўніка, стварыць такую праграму, якая будзе адпавядаць ўсім, хто прыходзіць на мае ўрокі.

Нашым суразмоўцам быў Пётр Каяк намесніцк дырэктара Цэнтра польскай мовы і культуры Polonicum Варшаўская ўніверсітэта.

Нагадваем, цыкл перадачаў «Польская мова без межаў» пастаў пры фінансавай падтрымцы фонду «Дапамога палякам ва Усходняй Еўропе» ў рамках апекі Сенату Рэчы Паспалітай над палякамі замежжа.

Эва Плісецка/аз


Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў