Беларуская Служба

З Брэста і Брэсцкай вобласці нават 70% апытаных сацыёлагамі людзей гатовыя пераехаць у Польшчу

17.09.2019 16:20
Эксперт адзначае, што яго даследаванні не даюць карцінкі для ўсіх слаёў грамадства, гэта датычаць перш за ўсё сярэдняга класу.
Аўдыё
  • Многія беларусы хацелі б пераехаць жыць у Польшчу
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRainerPrang/Pixabay

Дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка заяўляе, што паводле яго даследаванняў, да 70% жыхароў заходняй часткі Беларусі гатовыя пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу. Сацыёлаг адзначае, што імкненне пераехаць у суседнюю дзяржаву характэрна перш за ўсё для жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці. У гутарцы з намі эксперт адзначыў, што яго даследаванні не даюць карцінкі для ўсіх слаёў грамадства, гэта датычаць перш за ўсё сярэдняга класу.

- Такое імкненне характэрна для людзей, якім менш за 45 гадоў, з вышэйшай адукацыяй, якія не з’яўляюцца калгаснікамі або працаўнікамі саўгасаў. Паводле маіх асабістых назіранняў, таксама 70% дзяцей нашай інтэлігенцыі – вучоных, прафесараў і г.д., ужо жывуць за межамі Беларусі. Гэта праблема для краіны.
Калісьці мэтай эміграцыі былі перш за ўсё ЗША і Германія. Цяпер гэта мяняецца, і Польшча стала важным арыенцірам для выездаў.

Неабходна сказаць, што грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Польшчы без права на жыхарства, пакуль што не могуць атрымліваць згаданую ў гутарцы дапамогу на дзяцей з праграмы 500+. Справа ў тым, што яна даступная толькі грамадзянам тых дзяржаў, з якімі Польшча падпісала дамову аб сацыяльным забеспячэнні. Дамова з Беларусяй, праўда, была падпісана ў гэтым годзе, але, паводле маіх звестак, яна не пачала яшчэ дзейнічаць.

слухайце аўдыё

нг