Беларуская Служба

Міністр адукацыі Польшчы прыехаў у Беларусь, каб падтрымаць тамтэйшых палякаў

17.09.2019 17:05
«Гэта яскравая дэманстрацыя таго, што сітуацыя з польскім навучаннем у Беларусі знаходзіцца пад пільным кантролем урада Польшчы».
Аўдыё
  • Вядомы польска-беларускага публіцыст, адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут распавёў нам пра візіт міністра адукацыі Польшчы ў Беларусі.
Перамовы паміж Дар'юшам Пянткоўскім і Іграм Карпенкам https://twitter.com/MEN_GOV_PL

Верасень – пачатак навучальнага года. У Беларусі навучанне распачалі ў тым ліку і вучні польскамоўных класаў і школ. Польскі міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар’юш Пянткоўскі прыбываў у Беларусі з афіцыйным візітам, каб падтрымаць палякаў Беларусі ў іх жаданні навучацца на роднай мове.

Вядомы польска-беларускага публіцыст, адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут распавёў нам пра візіт міністра адукацыі Польшчы ў Беларусі.

-Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар’юш Пянткоўскі прыехаў у Беларусь на запрашэнне Саюзу палякаў Беларусі. (...) Для палякаў Беларусі, для бацькоў, якія вучаць польскую мову, яго візіт стаў моцным сігналам падтрымкі. На жаль, улады Беларусі дагэтуль намагаюцца ўсялякім чынам абмежаваць права на навучанне на роднай мове. На працягу доўгіх гадоў улады не праймаюць усіх жадаючых у польскамоўныя класы. Фактычна адбываецца дыскрымінацыя.

Нават сам факт прыезду міністра адукацыі Польшчы - гэта яскравая дэманстрацыя таго, што сітуацыя з польскім навучаннем у Беларусі знаходзіцца пад пільным кантролем урада Польшчы. Мы вельмі ўдзячныя міністру за тое, што ён прыехаў да нас і з першых вуснаў (гэта значыць ад бацькоў, ад настаўнікаў) даведаюся, як абстаяць нашыя справы.

Міністр адукацыі Польшчы Дар’юш Пянткоўскі правёў перамовы са сваім беларускім калегам камуністам Ігарам Карпенкам. Што Вам вядома аб гэтай сустрэчы? Якія будуць яе вынікі?

-Мне падаецца Карпенку можна толькі ўмоўна назваць «калегам», іх яднае толькі пасада. Мы не шмат ведаем пра вынікі гэтай сустрэчы, нам вядомыя афіцыйныя паведамленні па выніках перамоваў Пянткоўскага і Карпенкі. Аднак, мы вельмі спадзяемся на тое, што такія сустрэчы дапамогуць спыніць дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце, якая на жаль дагэтуль працягваецца. (...)

Як і чакалася міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі паведаміў, што падчас сустрэчы з Карпенкам абмеркаваліся пытанні выкладання польскай мовы ў беларускіх дзяржаўных школах, а таксама магчымасць моладзевага абмену паміж польскай і беларускай моладдзю.

Таксама польскі палітык запрасіў беларускага міністра адукацыі наведаць Польшчу і азнаёміцца з тым, як функцыянуе беларуская меншасць ды якім чынам урад Польшчы падтрымлівае нацыянальныя меншасці.

Слухайце аўдыё

Эдуард Жолуд