Беларуская Служба

Запрашаем: Клодзка – славуты гарадок у Клодзкай катлавіне (ФОТА)

20.09.2019 15:11
Клодзка – адно з найбольш папулярных сярод турыстаў месцаў у Польшчы.
Аўдыё
  • Клодзка – адно з найбольш папулярных сярод турыстаў месцаў у Польшчы.
КлодзкаPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Сёння я запрашаю ў Клодзка (Kłodzko) - горад размешчаны на паўднёвым захадзе Польшчы, у цэнтры Клодзкай катлавіны (Dolina Kłodzka). Доўгая і займальная гісторыя горада, шматлікія помнікі архітэктуры, цікавыя культурныя мерапрыемствы, а таксама непаўторная атмасфера прыцягваюць у гарадок на Нысе Клодзкай (Nysa Kłodzka) шматлікіх турыстаў.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Упершыню Клодзка ўзгадваецца на старонках гістарычных дакументаў у 981 годзе на лацінскай мове. Назва - castellum Kladsko, паходзіла ад драўляных бярвенняў, якія выкарыстоўваліся для будаўніцтва архітэктурных аб’ектаў.


Клодзка – панарама горада. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка – панарама горада. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У канцы сярэднявечча, у выніку нямецкай каланізацыі, назва горада была змененая на Glatz, а нямецкія даследчыкі стваралі розныя, дарэчы, неабгрунтаваныя тэорыі, якія спрабавалі даказаць, што горад заснавалі рымляне. У сваю чаргу ў XIX стагоддзі была спроба пераканаць у тым, што стваральнікам горада быў Карл Вялікі.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На польскамоўных мапах з XIX i XX стагоддзяў выкарыстоўвалася назва Кладзка (Kładzko). Пасля таго як горад быў далучаны да Польшчы яго назву афіцыйна памянялі на Клодзка.

Sучасны герб Клодзка - гэта белы леў у залатой кароне на чырвоным фоне і двайным хвастом. Сцяг – гэта дзве гарызантальныя паласы: жоўтая і чырвоная.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На гісторыю і значэнне горада паўплывала яго размяшчэнне на польска-чэшскай мяжы ў паўночна-ўсходняй частцы Клодзкай катлавіны. Праз горад праходзіла адно з адгалінаванняў бурштынавага шляху.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У XVI стагоддзі Клодзка разам з Чэхіяй трапіла пад уладу Габсбургаў. Гэты быў бурны перыяд, звязаны з Рэфармацыяй. У 1562 г. лютэране складалі большасць жыхароў Клодзка.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1622 годзе горад быў захоплены аўстрыйцамі, якія вырашылі ператварыць яго ў крэпасць. Паводле Вроцлаўскага перамір’я, заключанага ў 1742 годзе, уладу над горадам пераняла Прусія. Фрыдрых ІІ Вялікі ацаніўшы стратэгічнае размяшчэнне Клодзка пачаў мадэрнізаваць мясцовую крэпасць.


Клодзкая крэпасць. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзкая крэпасць. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Дарэчы, абаронны комплекс у апошні раз быў абложаны падчас напалеонаўскіх войнаў у 1807 годзе.

У канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў у Клодзка была пабудаваная чыгуначная траса, якая спалучыла горад з Вроцлавам, Валбжыхам, Кудовай і Стронем. У 1877 годзе статус крэпасці быў скасаваны і горад пачаў свабодна пашырацца.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Падчас Другой сусветнай вайны ў клодзкай крэпасці дзейнічаў нямецкі канцлагер для ваеннапалонных – аддзел канцлагера Грос-Розен (Groß-Rosen). 9 траўня 1945 года Клодзка вызваліла Савецкая армія. На падставе дамоўленасцей паміж хаўруснікамі, з чэрвеня 1945 году адміністраваць горадам пачала польская ўлада. Гэта адбылося нягледзячы тэрытарыяльныя прэтэнзіі з боку Чэхаславакіі. Нямецкае насельніцтва горада было пераселенае ў Германію. Летам 1945 году ў Клодзка пачалі прыбываць першыя рэпатрыянты з усходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Апрача войнаў і эпідэміяў, цягам стагоддзяў Клодзка не абміналі таксама іншыя трагедыі. У сярэдзіне 1950-х гадоў у выніку абвалу шматпавярховых падвалаў была знішчаная значная частка Старога горада. Гэта давяло да незваротных стратаў у архітэктуры горада. У сваю чаргу ў ліпені 1997 году Клодзка знішчыла велізарная паводка, якую пазней назвалі паводкай тысячагоддзя. Наступныя гады прайшлі пад знакам адбудовы і рэстаўрацыі знішчэнняў.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Нягледзячы на гэта Клодзка па сённяшні дзень захавала арыгінальную гарадскую планіроўку сярэднявечнага горада. Яна цесна прыстасаваная да геаграфічнага размяшчэння і абарончай ролі крэпасці. Гэтыя козыры прычыняюцца да таго, што Клодзка – гэта адно з самых папулярных месцаў сярод турыстаў у Польшчы.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Да найбольшых турыстычных славутасцяў належаць, між іншым, Клодзкая крэпасць, гатычны мост і комплекс гістарычных будынкаў Старога горада. Пабываючы тут варта пазнаёміцца таксама з двума падземнымі турыстычнымі маршрутамі. Варта зазірнуць і ў Музей Клодзкай Зямлі.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Клодзка - гэта добрая адпраўная кропка для турыстаў, якія плануюць бліжэй пазнаёміцца з Клодзкай катлавінай.


Клодзка – панарама горада. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка – панарама горада. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На працягу года ў Клодзку адбываюцца шматлікія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы: Велікодны кірмаш, Дні Клодзка, Open Summer Festival, Rock Bastion, ці Дні Клодзкай крэпасці, якія суправаджае ярмарка.


Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Клодзка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу