Беларуская Служба

Штодзённа ў Польшчы спыняе дзейнасць адно бальнічнае аддзяленне

08.10.2019 16:00
Лекары адмаўляюцца ад стрэсу на дзяжурствах і пераходзяць працаваць тэрапеўтамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Штодзённа ў Польшчы спыняе дзейнасць адно бальнічнае аддзяленне, – піша Rzeczpospolita. У панядзелак зноў пачне прымаць пацыентак родавае аддзяленне больніцы ў Закапанэ, адкуль звольніліся ўсе лекары. Але дзяжурствы распісаны толькі на тры суткі наперад, а супрацоўнікі мяркуюць, што аддзяленне будзе працаваць толькі да выбараў, а пазней парадзіх вышлюць у іншы горад.

Чаму ў польскіх шпіталях закрываюць аддзяленні, часцей за ўсё тэрапеўтычныя або педыятрычныя? Прычына банальная – адсутнасць дактароў і фінансавых сродкаў. Лекары адмаўляюцца ад стрэсу на дзяжурствах і пераходзяць працаваць тэрапеўтамі. Гэтая праца значна спакайнейшая, і дае нядрэнны даход. Дактары пераходзяць таксама ў іншыя больніцы, дзе ім прапануюць лепшыя ўмовы працы. І так будзе да таго часу, пакуль урад не вырашыць значна павысіць фінансаванне службы аховы здароўя, каб заробкі спецыялістаў выраслі да памеру трох, а лекара без спецыялізацыі – да двух сярэдніх заробкаў па краіне, – адзначае Кшыштаф Галабуз (Krzysztof Hałabuz) з Пагаднення лекараў-рэзідэнтаў.

Сітуацыя ў службе аховы здароўя сапраўды складаная, аб чым сведчыць тое, што прадстаўнікі чатырох самых буйных выбарчых камітэтаў у Польшчы падпісалі пагадненне аб галоўных напрамках развіцця гэтай галіны ў бліжэйшыя гады, аб чым паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Прадстаўнікі партыі «Права і справядлівасць», Грамадзянскай кааліцыі, Польскай сялянскай партыі ды Саюзу левых дэмакратычных сілаў разам будуць імкнуцца да павышэння фінансавання галіны, каб дасягнуць сярэдні ўзровень па Еўропе, абяцаюць абавязковыя праграмы прафілактыкі захворванняў ды псіхіятрычную дапамогу блізка каля дому пацыента. На думку экспертаў, кансэнсус дае надзею, што ўдасца нешта зрабіць у сістэме аховы здароўя ў Польшчы.

пераклад нг