Беларуская Служба

Польская пісьменніца стала Нобэлеўскім лаўрэатам

11.10.2019 14:12
Гэта высокая ацэнка для ўсёй польскай культуры, радуюцца ў Польшчы.
Аўдыё
  • Вольга Такарчук атрымала ўзнагароду Нобеля па літаратуры

Вольга Такарчук стала 5 польскім літаратарам, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію.

Каралеўская Шведская акадэмія навук прызнала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за 2018 год для польскай пісьменніцы Вольгі Такарчук. Летась прэмія па літаратуры не прызнавалася з-за скандалу сярод журы прэміі. За 2019 год прэмію па літаратуры атрымаў аўстрыйскі пісьменнік Пэтэр Гандке.

Вольга Такарчук атрымала ўзнагароду за «наратыўную фантазію, якая з энцыклапедычнай жарсцю прадстаўляе перакрочванне межаў як форму жыцця».

Гэтая навіна разышлася шырокі рэхам радасці ў Польшчы. Некаторыя гарады, як Вроцлаў, адзначылі прызнанне прэміі рашэннем увесці бясплатны праезд гарадскім транспартам для тых, у каго будзе з сабой кніга Вольгі Такарчук.

Польскія літаратурныя крытыкі заявілі, што сярод фаварытаў Вольга Такарчук называлася ўжо некалькі год, таму літаратуразнаўцаў рашэннем Шведскай каралеўскай акадэміі навук не выклікала здзіўленне. Гаворыць Эліза Конска з Інстытуту польскай літаратуры на Факультэце паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.

- Яна не была першай у маім спісе прагназаваных лаўрэатаў. Але яна была ў спісе, таму я не моцна здзіўлена выбарам. Гэта пісьменніца, якая актыўна выкарыстоўвае польскі кантэкст, але ў ейным пісанні ёсць шмат універсальных момантаў з жыцця.

Вольга Такарчук была ацэнена за сваю вялізарную працавітасць, кажа публіцыст Кшыштаф Маслонь.

- Гэта пятая Нобэлеўская прэмія для польскай літаратуры, мы павінны скакаць ад шчасця. Я хацеў бы, каб у іншых абшарах нашага жыцця мы маглі б пахваліцца падобным вынікам. Ранейшымі лаўрэатамі былі Сенкевіч, Рэймант, Мілаш, Шымборска.

Віншаванні для пісьменніцы пачалі прыходзіць з усяго свету, як ад аматараў літаратуры, так і ад палітыкаў. У Польшчы Вольгу Такарчык павіншаваў віцэ-прэм'ер і міністр культуры Пётр Глінскі.

- Віншуем спадарыню Вольгу Такарчук, гэта поспех польскай культуры, польскай пісьменніцы.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ён рады, што Нобэлеўскую прэмію атрымала польская пісьменніца.

- Спадарыня Вольга Такарчук шмат пісала пра польскую культуру, пра гісторыю 18 стагоддзя. Яна інакш глядзела на тыя падзеі, чым іншыя польскія пісьменнікі, але гэта толькі ўзбагачае польскую літаратуру. Надзвычай рады, што 5 Нобэлеўская прэмія па літаратуры прызнана палякам. Я вельмі рады, што польская літаратура і культура так цэніцца ў свеце.

Сама пісьменніца напісала ў сацыяльных сетках, што «яна занямела ад радасці ды хвалявання, вялізарны дзякуй за ўсе зычэнні».

Ольга Такарчук стала другой полькай, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, і пятым польскім пісьменнікам, адзначаным гэтай прэстыжнай узнагародай.

Юры Ліхтаровіч