X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У грыбоў ёсць пажыўныя ўласцівасці

17.10.2019 16:06
Раней усе падкрэслівалі, што грыбы цяжка пераварваюцца і ніякіх карысцяў для здароўя ў іх няма.
Аўдыё
Зялёны мухамор By Jerzy Opioła - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35600671

Сонечнае асенняе надвор’е з’яўляецца шчодрым падарункам для аматараў грыбоў.


У нашай частцы Еўропы ісьці ў грыбы – прыемны занятак а, напрыклад, у скандынаўскіх краінах іх не збіраюць і не ядуць. А ў нас грыбы лічацца смачнай стравай. Аднак працяглы час і лекары, і дыетолагі казалі, што ў грыбах няма ніякіх пажыўных рэчываў. А тым часам у гістарычных крыніцах грыбы называюць «лясным мясам славян». Гэтае меркаванне нарэшце знайшло пацверджанне ў спецыялістаў.

Раней усе падкрэслівалі, што грыбы цяжка пераварваюцца. З чым гэта звязана? Тлумачыць хімік, прафесар Івона Вавэр.

- Гэта абумоўлена тым, што ў ножках грыбоў знаходзіцца хіцін – харчовыя валокны, якія не засвойваюцца, як і цэлюлоза. Аднак хіцін і цэлюлоза патрэбныя для паляпшэння перыстальтыкі кішэчніка. Акрамя гэтага, бялок грыбоў складаецца з незаменных амінакіслот, неабходных для нашага арганізму, і лёгка засвойваецца. Гэта сапраўды каштоўныя бялкі. Да таго ж грыбы з’яўляюцца крыніцай карысных вітамін, мікраэлементаў, і яны малакаларыйныя. Баравік, лісічка даюць такую колькасць калорый, як і падобная вагою морква.

Існуюць пласціністыя грыбы, або трубчастыя, шыпаватыя, складкавыя, гладкія, лабірынтавыя. Ці гэта можа быць падказкай, які грыб ядомы? Юстын Колэк, грыбавед, які праводзіць майстар класы ў школах і навучае як пазнаваць ядавіты грыб, кажа, што, калі мы не ведаем добра грыбоў, то лепш пазбягаць пласціністых.


Паганка Паганка (белы мухамор)

- Сярод іншых няма грыбоў, якія выклікаюць цяжкое атручванне арганізму. Самае страшнае, гэтак званае, цытатропнае ці неўратропнае атручванне выклікаюць пласціністыя грыбы з сямейства мухаморавых. Найбольш цяжкое атручванне выклікае зялёны мухамор і белая паганка – у выніку паўстаюць пашкоджанні ўнутраных органаў. Пры гэтым мухаморы вельмі смачныя. Пераважна, калі мы з’ямо лёгка атрутны грыб, то спачатку ён выклікае ваніты. А зялёная і белая паганка, у якіх утрымліваецца калі 10 атрутных складнікаў, выклікае сімптомы грыпу, затым чалавеку становіцца лепш і праз некалькі гадзін, у залежнасці ад здароўя арганізму, адбываецца расклад клетак печані.

Зялёны мухамор лёгка пераблытаць з сыраежкай, а белую паганку з шампіньёнам, зазначае Юстын Колэк. Грыбавед падкрэслівае, што няма адтруты на аманітатаксіны зялёнага і белага мухамора. У шпіталі могуць зрабіць толькі прамыванне страўніка і часам гэта дапамагае. Як дзейнічае атрута паганкі тлумачыць Юстын Колэк.

- Аманітатаксіны – гэта бялкі, якія знішчае тэмпература вышэй за 280 градусаў Цэльсія. Тэрмічная апрацоўка гэтых грыбоў не дае ніякіх вынікаў. Нават калі зварыш іх 50 разоў. У школах, ці на адукацыйных выставах я пытаю: Ці вы ведаеце, які найбольш атрутны мухамор? Усе правільна адказваюць, што паганка, але калі запытаю, як выглядае гэты грыб, то кажуць «чырвоны з кропкамі», а гэты грыб не ядавіты і ён бясшкодны.

Навукоўцы не могуць вырашыць, ці грыбы адносяцца да царства раслін, ці царства жывёл, кажа прафесар Івона Вавэр.

- У грыбах у якасці будаўнічага кампанента выступае хіцін, падобным чынам як у жывёлы, бо ў раслінах – цэлюлоза – гэта асноўнае адрозненне. Акрамя гэта ёсць яшчэ адно – расліны назапашваюць лішкі ў выглядзе крухмалу, а ў грыбоў – глікаген, таму грыбы тым больш падыходзяць да жывёл. Грыбы вельмі цікавыя, і мы не даацэньваем іх значэння. Без іх жыццё на Зямлі скончылася б, таму што яны раскладаюць арганічную частку глебы на простыя хімічныя злучэнні, якія потым зноў могуць засвойвацца іншымі арганізмамі. Жыццё скончылася б, калі б не было працэсаў дэградацыі. Нагадаю, што грыбоў мільёны відаў, а людзям вядомыя толькі тыя з шапкамі, якія мы збіраем у лясах. Мы нават не ведаем, наколькі вялікі міцэлій пашыраецца ў глебе. Існуюць таксама водныя грыбы.

Прафесар Івона Вавэр таксама расказала, што ў Японіі расце грыб шытакэ, які выкарыстоўваецца для ўзмацнення імуннай сістэмы чалавека, а нават для лячэння анкалагічных захворванняў.

Так што прыйшоў час і грыбам вярнуць добрае імя.

яс/ПР1

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка