Беларуская Служба

Польскія заўзятары развіталіся з любімым футбалістам

20.11.2019 15:16
Лукаш Пішчэк вырашыў пакінуць польскую зборную па футболе, хаця яго прасілі астацца.
Лукаш Пішчэк пакідае футбольнае поле перад перапынкам PAP/Leszek Szymański

Учора польскія футбалісты выйгралі з лікам 3-2 матч са славенцамі ў рамках адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы. Ужо раней было вядома, што палякі паедуць на чэмпіянат, але яны ўклалі шмат энергіі ў перамогу з даволі моцным супернікам. Rzeczpospolita цэлую апошнюю паласу прысвячае члену польскай зборнай па футболе Лукашу Пішчэку (Łukasz Piszczek), які ўчора сыграў свой апошні матч у камандзе Польшчы.

34-гадовы спартовец з’яўляецца футбалістам нямецкага клубу Borussia Dortmund, а ў польскай зборнай з яго меркаваннем лічыліся і камандзір каманды Робэрт Левандоўскі, і трэнеры. Былы трэнер польскай зборнай Адам Навалка казаў, што Пішчэк мае выключны дар разумення гульні і хуткага рэагавання на тактычныя нюансы. Тым ня менш, Лукаш Пішчэк аб’явіў пра сваё рашэнне закончыць кар’еру ў польскай зборнай пасля няўдачнага ўдзелу футбалістаў у чэмпіянаце свету. Агулам Пішчэк яшчэ не цалкам спыняе гульню. Ён застанецца футбалістам Барусіі, з якой падпісаў кантракт да канца чэрвеня будучага году, але сам казаў, што хацеў бы яго падоўжыць на чарговы сезон. А што пазней? Магчыма, спрабуе трэнаваць іншых. У яго ёсць ужо вопыт трэнерскай працы, калі ён знаходзіцца ў сябе дома ў польскіх Гачалкавіцах, менавіта ён трэніруе мясцовую футбольную каманду.

А ўчора падчас матчу заўзятары ўсталі са сваіх месцаў, каб развітацца з любімым футбалістам.

Пётр Жэлязны/нг