X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшча выступае за справядлівую кліматычную трансфармацыю

02.12.2019 15:07
Старшыня Саўміну Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу на ўзровень выдзялення вуглякіслага газу ў іншых частках свету.
Аўдыё
  • У першы дзень 25 Канферэнцыя Рамачнай канвенцыі ААН па клімаце адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з яго еўрапейскімі калегамі.
SPAIN CLIMATE CHANGE COP25
SPAIN CLIMATE CHANGE COP25 Autor PAP/EPA/JAVIER LIZON

2 снежня ў сталіцы Іспаніі распачалася 25-ая Канферэнцыя Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, скарочана COP25. Мэтай сёлетняй сустрэчы стане выпрацоўка падрабязных нормаў супольнай кліматычнай палітыкі, якая павінна спыніць рост тэмпературы навакольнага асяроддзя.

Яшчэ да пачатку 25 Кліматычнай канферэнцыі ААН, вакол яе разгарнуўся сапраўдны скандал. Першапачаткова планавалася, што сустрэча пройдзе ў Чылі. Масавыя вулічныя пратэсты ў гэтай лацінаамерыканскай краіне вымусілі ААН перанесці саміт у Іспанію, у сталіцу каралеўства Мадрыд. Аднак, старшынстваваць на міжнародным форуме будзе менавіта Чылі.

2 снежня старшынства на Канферэнцыі Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату было перададзеная ад Польшчы да Чылі. Пасяджэнні канферэнцыі будзе весці міністр навакольнага асяроддзя Чылі Караліна Шмідт.

Старшыня папярэдняй Канферэнцыі, які склаў свае функцыі, польскі міністр па справах клімату Міхал Курытка сцісла падсумаваў вынікі польскага кіравання:

- Калі мы распачыналі працу з вамі, я быў узбуджаны і адначасова баяўся. Стос прапановаў і праектаў быў такі высокі, як вось гэтая моўніца. Але нам разам удалося пераадоліць розніцу ў спадзяваннях і прыняць так званы «Катавіцкі пакет». Супольнымі высілкамі мы ўзгаднілі падручнік па эфектыўнай рэалізацыі Парыжскай дамовы. Гэта быў наш агульны поспех.

Варта нагадаць, чым з’яўляецца Парыжская кліматычная дамова. У 2015 годзе ў Парыжы прадстаўнікі амаль 200 дзяржаў абавязаліся прыняць захады з мэтай затрымання глабальнага пацяплення. Глабальнай мэтай было аб’яўлена – затрыманне сярэдняга росту тэмпературы на ўзроўні ніжэйшым за 2 градусы Цэльсія, а па магчымасці нават 1,5 градусы ад сярэдняга ўзроўню да прамысловай рэвалюцыі.

Напярэдадні кліматычнага саміту ААН, падчас моладзевай сустрэчы, генсек Антоніу Гутэрыш заклікаў «спыніць нашу вайну супраць планеты». Чыноўнік ААН пры гэтым звярнуў увагу на кліматычныя катастрофы, на няўпэўненасць у бяспецы прадуктаў харчавання і таксама на пастаянны рост узроўню Сусветнага Акіяну. Таксама Антоніу Гутэрыш выказаў надзею, што COP25 будзе «больш амбітны», бо «кліматычны крызіс відавочны».

У першы дзень 25-ай Канферэнцыі Рамачнай канвенцыі ААН па клімаце адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з яго еўрапейскімі калегамі. Знаходзячыся ў Мадрыдзе, Маравецкі заявіў, што Польшча ўзяла на сябе абавязкі, звязаныя з барацьбой супраць глабальнага пацяплення, у межах Парыжскай кліматычнай дамовы. Але Польшча распачала гэтую барацьбу, знаходзячыся ў значна большай залежнасці ад вугальнай прамысловасці, чым краіны Заходняй Еўропы. Матэвуш Маравецкі паведаміў, што лідары краінаў з разуменнем паставіліся да пазіцыі Польшчы:

- Давайце паглядзім не толькі на ўзровень выдзялення CO2 у Еўрапейскім Звязе, але давайце зірнем, хто і колькі яго спажывае. Трэба параўнаць, які ўзровень спажывання вуглякіслага газу прыпадае на аднаго жыхара краіны. І што аказваецца! Краіны, якія знаходзяцца ў авангардзе барацьбы за клімат, напрыклад Галандыя і Бельгія, на аднаго чалавека маюць значна вышэйшы ўзровень спажывання CO2.

Палітык запэўніў, што Польшча разумее неабходнасць скарачэння выкідаў С02. Адначасова старшыня Саўміну Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу на ўзровень выдзялення вуглякіслага газу ў іншых частках свету:

- З аднаго боку, Польшча і ўвесь Еўрапейскі Звяз скарачаюць сваю эмісію С02. Адначасова, у параўнанні з тым, што мы наашчаджалі, у іншых частках свету з’яўляцца ў 50 разоў больш выдзеленага вуглякіслага газу. Гэтую праблему трэба ўзняць менавіта падчас цяперашняй канферэнцыі ў Мадрыдзе.

Кліматычны саміт ААН COP25 у Мадрыдзе будзе праходзіць да 13 снежня. Нагадаем, што папярэдні саміт COP24 адбыўся ў мінулым годзе ў Польшчы, у Катавіцах.

Слухайце аўдыё! 

IAR/эж