Беларуская Служба

Кухня Кракава: сёння прыгатуем вулічную запяканку

10.12.2019 08:57
Як у Амерыцы гамбургеры, так у Польшчы запяканкі – гэта найбольш папулярны фаст-фуд.
Аўдыё
  • Кракаўскі Новы пляц славіцца самымі смачнымі запяканкамі ў горадзе
Stary Teatr im. Heleny Modrzejewskiej w Krakowie
Stary Teatr im. Heleny Modrzejewskiej w KrakowieShutterstock/Agnes Kantaruk

Кракаўскі Новы пляц славіцца самымі смачнымі запяканкамі ў горадзе. Як у Амерыцы гамбургеры, так у Польшчы запяканкі – гэта найбольш папулярны фаст-фуд, свайго роду «кузіна» піццы, якая лічыцца першай польскай вулічнай ежай.
Запяканка – гэта не што іншае, як багет з грыбамі, разагрэтымі ў духоўцы, з апетытным сырам і кетчупам. У цяперашні час розныя варыянты гэтага фаст-фуду з маляўнічымі дадаткамі становяцца ўсё больш папулярнымі, і многія змагаюцца за званне лепшай запяканкі ў горадзе.

Кракаўская запяканка

Інгрэдыенты

1 багет
1 сталовая лыжка алею
1 сталовая лыжка масла
300 г грыбоў
250 г жоўтага сыру, напрыклад, Gouda
хатні кетчуп, маянэз або часночны соус,
цыбулінка

Дадатковыя інгрэдыенты:

вяндліна, салямі, шпінат, каўбаса, журавіны, марынаваны агурок, памідор

А як прыгатаваць кракаўскую запяканку раскажуць пастаянны госць студыі Кацярына Адамская і Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец