Беларуская Служба

Беларусы пікетавалі амбасаду Расіі ў Варшаве (ФОТА)

09.12.2019 14:11
Пікетоўцы трымалі ў руках красамоўныя плакаты: «Россия отъявись», «Расія – гэта вайна і галеча», «За нашу і вашу свабоду», «Нет объеденению» і г. д.
Аўдыё
  • Адзін з арганізатараў акцыі Алесь Карніенка запэўніў, што да прымеркаванай на 20 снежня сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, у Варшаве адбудуцца чарговыя акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.
Пікет каля амбасады Расіі ў ВаршавеФота: Э. Жолуд

Пікетоўцы сабраліся пад брамай былой савецкай, а цяпер расійскай абмасады апоўдні. Беларусы, які пражываюць у розных гарадах Польшчы, сабраліся, каб выказаць падтрымку суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны, каб заявіць станоўчае «не» падпісанню чарговага пакету інтэграцыйных дамоваў Беларусі і Расіі.

Паводле падлікаў арганізатараў, у акцыі пратэсту прыняло ўдзел ад 150 да 300 чалавек. Над натоўпам луналі беларускія бела-чырвона-белыя сцягі. Адметна, што да акцыі беларусаў далучыліся ўкраінцы, татары а нават прадстаўнікі расійскай дэмакратычнай супольнасці. Значная частка пікетоўцаў прыйшла на акцыю са сваімі красамоўнымі плакатамі: «Россия отъявись», «Расія – гэта вайна і галеча», «За нашу і вашу свабоду», «Нет объедению» і г. д.

На завяршэнне пікету, паводле беларускай народнай традыцыі, пад браму абмасады быў вынесены гарбуз, што вельмі сімвалічна.

Адзін з арганізатараў акцыі Алесь Карніенка запэўніў, што да прымеркаванай на 20 снежня сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, у Варшаве адбудуцца чарговыя акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Слухайце аўдыё! 

эж


. .
. .
. .
. .
. .
. .
. .
. .