Беларуская Служба

Нобэлеўскую ўзнагароду Такарчук вызваляць ад падаткаў

11.12.2019 12:35
Паводле праекту міністэрскага распараджэння, адмена падатку на Нобэлеўскую ўзнагароду будзе датычыць і будучых польскіх лаўрэатаў.
Ольга ТокарчукPAP/EPA/Anders Wiklund / POOL

Міністэрства фінансаў Польшчы падрыхтавала праект распараджэння аб адмене ападаткавання Нобэлеўскай прэміі, піша Rzeczpospolita. Прэстыжная ўзнагарода для польскай пісьменніцы Вольгі Такарчук яскрава прадэманстравала, што падатковай сістэме краіны патрэбныя змены.

Лаўрэатка атрымае 9 млн шведскіх крон (прыкладна 900 тысяч долараў). У экспертаў з’явілася лагічнае пытанне, ці належыць плаціць падатак на гэты прыбытак. Польска-шведскага паразуменне аб пазбяганні падвойнага ападаткаванне адназначна сцвярджае, што падатак павінен быць заплачаны ў Польшчы.

Аднак, Мінфін паведаміў, што вызваліць Нобэлеўскую прэмію да ападаткавання. Паводле праекту міністэрскага распараджэння, адмена падатку на Нобэлеўскую ўзнагароду будзе датычыць і будучых польскіх лаўрэатаў, пісала Rzeczpopsolita.

эж