Беларуская Служба

Левыя сілы Польшчы заклікаюць прыбраць крыж з Сейму

11.12.2019 13:29
Адначасова Магдалены Беят заявіла, што Левыя сілы пакуль не распрацоўваюць законапраект па пытанню размяшчэнне рэлігійных сімвалаў у грамадскіх месцах.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Leszek Szymański

Старшыня парламенцкай камісіі па сацыяльнай палітыцы і сям’і Магдалена Беят заявіла, што крыж не павінен знаходзіцца ў такім месцы, як парламент, піша інтэрнэт партал niezależna.pl.

Журналісты запыталі ў дэпутаткі Магдалены Беят «ці крыж у Сейме не б’е яе па вачах»:

-Не лічу, што гэта добрае месца для крыжа. У Сейме знаходзяцца розныя людзі, якія прытрымліваюцца розных веравызнанняў, таксама атэісты. Сейм – гэта грамадская прастора; месца, дзе нараджаюцца законы для ўсіх грамадзянаў. Лічу, што крыж тут быць не павінен.

Таксама парламентарый дадала, што крыж мае быць зняты. Адначасова Магдалены Беят заявіла, што Левыя сілы пакуль не распрацоўваюць законапраект па пытанню размяшчэнне рэлігійных сімвалаў у грамадскіх месцах.

Крыж у Сейме ўжо не ўпершыню стаў прадметам палітычнай спрэчкі. Яшчэ ў 2013 годзе група ліберальных дэпутатаў нават распачало адміністрацыйны працэс па гэтым пытанні. Тады суд пастанавіў, што крыж павінен застацца. Польская Фэміда кіравалася такой логікай – крыж, з’яўляецца рэлігійным сімвалам, але нельга абмінаць яго значэння, як сімвала культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Пра імаверны лёс крыжа ў Сейме пісаў інтэрнэт-партал niezależna.pl.

эж