Беларуская Служба

Вядомыя беларусы падвялі вынікі 2019 года

31.12.2019 14:34
Так NEXTA на прыкладзе сваіх каналаў у сацсетках зрабіў выснову, што ў адыходзячым годзе беларусы сталі значна актыўней цікавіцца сітуацыяй у краіне.
Аўдыё
  • Вядомыя беларусы падвялі вынікі 2019 года
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сябры, сыходзяць апошнія гадзіны 2019 года. Яшчэ крыху і гэты год назаўжды сыдзе ў гісторыю. Аднак менавіта гісторыя вызначае дзень сённяшні ды дзень заўтрашні. Які ён быў, год 2019? Мой калега ЭЖ пагутарыў пра гэта з грамадска-палітычным дзеячамі Беларусі.

Канцоўка 2019 года была насычана надзвычайнымі падзеямі ў расійска-беларускіх адносінах. Канец году не прынёс пэўнасці, што да будучыні беларускай дзяржавы. Пуцін і Лукашэнка працягваюць за плячыма народа весці патаемныя перамовы, прадметам якіх, сталі незалежнасць і суверэнітэт «сінявокай».

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў на фоне ўсяго, што адбывалася ў Беларусі звярнуў увагу на асноўны пазітыўны вынік 2019 года. Кіраўнік БНФ перакананы, што ў адыходзячы годзе прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных сілаў Беларусі нарэшце ўцямілі кірунак з якога ідзе пагроза незалежнасці.

У сваю чаргу адзін з самых папулярных блогераў Беларусі Сцяпан Святлоў, вядомы па псеўданіме NEXTA, на прыкладзе сваіх каналаў у сацсетках зрабіў выснову, што ў адыходзячым годзе беларусы сталі значна актыўней цікавіцца сітуацыяй у краіне.

Кіраўніца Міжнароднага цэнтру грамадскіх ініцыятыў «Наш дом» Вольга Карач запэўніла, што ў 2019 годзе яе арганізацыя вялікую ўвагу надавала праблеме эмацыянальнага выгарання людзей, якія заангажаваныя ў грамадзянскую або палітычную дзейнасць у Беларусі.

Гісторыя Матчынага руху 328 пра якую распавядала Вольга Карач, яскравы прыклад таго, што нават у цяжкіх беларускіх рэаліях, грамадства ў стане аказваць уплыў на ўладу. Гэта магчыма толькі ў выпадку супольных і скаардынаваных дзеянняў. Тое самае тычацца незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Важна гэта зразумець цяпер у абліччы надыходзячага новага 2020 года. Хто ведае, якія выклікі ён нам прынясе.

Слухайце аўдыё!

эж