Беларуская Служба

Кракаўскія маўджыкі, альбо тварожныя экспрэс-аладкі з паўднёвай Польшчы (РЭЦЭПТ)

07.01.2020 08:57
З дадаткам варэння, мёду, сіропу або густога шакаладнага, карамельнага ці фруктовага соўсу яны маюць фантастычны смак!
Аўдыё
  • Кракаўскія маўджыкі – тоўсценькія аладкі на аснове тварагу, простыя і вельмі смачныя
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Кракаўскія маўджыкі – тоўсценькія аладкі на аснове тварагу, простыя і вельмі смачныя. Іх можна зрабіць на сняданак, абед, а таксама на дэсерт ці вячэру. З дадаткам варэння, мёду, сіропу або густога шакаладнага, карамельнага ці фруктовага соўсу яны маюць фантастычны смак!

Інгрэдыенты

400 г тлустага тварагу

1 вялікае яйка

1 гарбатная лыжка мяккага масла

2 сталовыя лыжкі цукровай пудры

1 гарбатная лыжка ванільнага цукру

3 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі

тлушч для смажання

Злучыце ўсе інгрэдыенты разам у аднастайную гладкую масу, можна пры дапамозе блендэра або міксера, тады аладкі будуць больш далікатныя. Падзяліце на порцыі, пакладзіце на разагрэты тлушч і абсмажце з абодвух бакоў некалькі хвілін, пакуль аладкі не стануць ясна залацістымі. Трэба даць ім астыць, каб тварог стаўся больш цвёрдым.

Па жаданні можна дадаць карыцу, кардамон, ваніль або пернікавую прыправу.

Пра кракаўскія маўджыкі расказвае пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафона Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец