Беларуская Служба

У Польшчы штраф заплаціць уладальнік аўтамабіля, а не кіроўца

15.01.2020 13:00
Польская Інспекцыя дарожнага транспарту хоча палепшыць спагнанне штрафаў за перавышэнне хуткасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Штраф заплаціць уладальнік аўтамабіля, а не кіроўца. Польская Інспекцыя дарожнага транспарту, якая абслугоўвае фотарадары ў Польшчы, хоча палепшыць спагнанне штрафаў за перавышэнне хуткасці, піша Dziennik Gazeta Prawna.

У мінулым годзе 500 радараў зрабілі здымкі 1,6 млн кіроўцаў, якія перавысілі хуткасны рэжым. Штрафамі закончыліся толькі 45% справаў, паколькі сістэма штрафавання мала эфектыўная. Таму ІДТ хоча памяняць закон так, каб караць кіроўцаў можна было хутчэй. Дадаткова, гэта не павінен быць сам кіроўца, а можа быць уладальнік аўтамабіля. Міністэрства інфраструктуры не кажа «не».

- Цяперашняя сістэма састарэлая, а працэдура выпісвання штрафаў складаная, працяглая і дарагая, – тлумачыць дырэктар ІДТ Альвін Гаядгур.

Вялікая частка кіроўцаў выкарыстоўвае прабелы ў законе і не прызнаецца да таго, што гэта іх сфатаграфаваў радар. Значная частка кіроўцаў увогуле не адказвае на просьбы паведаміць, хто быў за рулём. У такіх выпадках справа трапляе ў суд і зацягваецца.

Па гэтай прычыне інспекцыя, па прыкладу іншых краін, хоча ўвесці значна больш хуткую сістэму пакарання кіроўцаў – адміністрацыйную. У практыцы гэта павінна выглядаць так: уладальнік аўтамабіля будзе абавязаны назваць імя кіроўцы, які перавысіў хуткасць. Калі ўладальнік не зробіць гэтага на працягу 14 дзён, то інспекцыя аўтаматычны выстаўляе яму адміністрацыйны штраф без карных пунктаў, без суду, і не выключана, што памер пакарання будзе вышэйшым.

ав