Беларуская Служба

Секс прайграе бітву з серыяламі

16.01.2020 13:32
Імкліва расце колькасць мужчынаў, якія адмаўляюць у сексе сваім сталым партнёркам, у Польшчы іх колькасць дасягае 36%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Motortion Films

Перадавое штотыднёвае выданне польскіх левых пад назвай Przegląd надрукавала вялікую размову з вядомым польскім сексолагам Анджэем Грышэўскім. Доктар разважае аб сучасных праблемах у сексуальных адносінах і аб тым, як гэта ўплывае на жыццё палякаў.

У сярэднім секс у польскіх спачывальнях адбываецца раз на два тыдні. Людзі вельмі занятыя і абцяжараныя рознымі службовымі абавязкамі, ім не хапае ані часу, ані сілаў на рэгулярныя палавыя адносіны.

Самыя сур'ёзныя праблемы з сексам маюць кіроўныя кадры і адказныя супрацоўнікі. Яны заўжды занятыя праблемамі з працы, рознымі абавязкамі – іх галовы працуюць увесь час. На сексуальнасць банальна не хапае часу, сцвярджае сексолаг Грышэўскі, абапіраючыся на свой прафесійны досвед.

На дадатак назіраецца рост пэўных катэгорый сексуальных праблем, якія яшчэ ў нядаўняй мінуўшчыне наагул не здараліся. Напрыклад, імкліва расце колькасць мужчынаў, якія адмаўляюць у сексе сваім сталым партнёркам, у Польшчы іх колькасць дасягае 36%.

У першую чаргу, гэта звязана з тым, што мужчыны, незалежна ад узросту, прафесіі ці адукацыі ўсё часцей і ўсё даўжэй глядзяць порна. Сексолаг Анджэй Грышэўскі, адказваючы на пытання журналісткі выдання Przegląd, заявіў, што ў яго ўсё часцей здараюцца клінічныя выпадкі, калі мужчыны глядзяць порна па 3-4 гадзіны штодня. Пасля такога працяглага ўзбуджэння, якое нярэдка суправаджаецца мастурбацыяй, мужчыны адмаўляюць сваім жанчынам у сексе, бо адчуваюць сябе насычанымі. Парнаграфія прыносіць мноства прыемных раздражняльнікаў, пасля якіх нудны секс з жонкай падаецца нецікавым.

Пра некаторыя праблемы ў эратычных адносінах палякаў пісала штотыднёвае выданне Przegląd.

эж