Беларуская Служба

У Польшчы рэзка растуць цэны на паслугі

17.01.2020 13:10
Цэны паслуг раслі ўжо некалькі месяцаў, але з пачатку году гэта адбываецца ў вар’яцкім тэмпе.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Паляк, трымайся за кішэнь! Пра рэзкае павышэнне цэн на паслугі піша Gazeta Wyborcza. З пачатку году фірмы, якія аказваюць паслугі, моцна падымаюць кошты ўверх. Даражэе таксама камунальная аплата, паколькі трэба больш заплаціць за прыборку і ахову. Цэны паслуг раслі ўжо некалькі месяцаў, але з пачатку году гэта адбываецца ў вар’яцкім тэмпе.

Даражэюць не толькі кава, канапкі ці пірожаныя ў кавярнях, але таксама ежа ў рэстаранах і барах. Калі нехта не п’е каву ў кавярнях і не ходзіць у рэстараны, гэта не азначае, што ён не адчуе росту цэн. Рост мінімальнага заробку ў студзені на 15,6% паспрыяў росту цэн на паслугі ахоўнікаў, прыборшчыкаў, адміністрацыі, рамонтных прац. У выпадку аплаты за ахову – гэта рост на 15-20%, прыборкі – на 10%, адміністрацыі – 5-10%.

ав