Беларуская Служба

Нягледзячы на медыцынскі прагрэс і лепшыя побытавыя ўмовы жыццё палякаў перастала станавіцца даўжэйшым

18.01.2020 13:52
Яно стала карацейшым нават на 1,5 месяцы.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Палякі жывуць карацей. Нягледзячы на медыцынскі прагрэс і лепшыя побытавыя ўмовы жыццё палякаў перастала станавіцца даўжэйшым. Яно стала карацейшым нават на 1,5 месяцы – пішы тыднёвік Przegląd.

Вельмі доўга сярэдні ўзрост людзей рос, але ў 2017 годзе нешта пачало псавацца, а 2018 год гэта пацвердзіў. Сярэдняя працягласць жыцця скарацілася і ў выпадку мужчын, і жанчын. Паводле статыстыкі, цяперашні 40-годак страціў у прагнозах 1,3 месяца, 50-годак – месяц, 60 – 1,5 месяца.

Дэмограф, прафесар Пётр Шукальскі з Лодзкага ўніверсітэту сцвярджае, што яшчэ нельга казаць пра змену тэндэнцыі, але робіць істотную заўвагу: – Яшчэ рана, каб сказаць, што з гэтага часу нашае жыццё будзе скарачацца. Праблема аднак заключаецца ў тым, што гэта не адзін выпадковы год. У папярэднія гады працягласць жыцця раз скарачалася ў мужчын, у наступным у жанчын. У мінулым скарачэнне адбылося і ў мужчын, і ў жанчын. Акрамя таго, мы не з’яўляемся выключэннем. У ЗША гэтая з’ява назіраецца апошнія 10 гадоў, а ў Францыі – 2-3 гады. У іншых краінах падобна.

У 2018 годзе ў сярэднім лічылася, што працягласць жыцця мужчын складае – 73,8 года, а жанчын – 81,7. Палякі надалей маюць перад сабой шмат мэтаў. Калі параўнаць Польшчу з Заходняй Еўропай ці Японіяй, то бачна, што жыць можна нашмат даўжэй. Напрыклад, у Германіі ў 2017 годзе мужчыны жылі ў сярэднім 78,7, а жанчыны 83,4. Цяпер палякі за немцамі ззаду на нейкія 10-15 гадоў, калі казаць пра развіццё медыцыны. Гэта азначае, што цяпер палякі знаходзяцца ў месцы, дзе немцы былі на пачатку XXI стагоддзя.

ав