Беларуская Служба

Палякі ЗША падтрымліваюць сваіх суайчыннікаў у былым СССР

21.01.2020 15:59
«Наша дапамога трапляе на тэрыторыю Украіны, Беларусі, Літвы і нават далёкага Казахстану. Сёлета намерваемся падтрымаць палякаў, якія пражываюць у Сібіры».
Аўдыё
  • Палякі Паўночнай Амерыкі часцяком дапамагаюць сваім менш заможным сапляменнікам.
   ,  2019
Збор сродкаў у Чыкага, студзень 2019 Foto: Piotr Orłowski

 

Вірлівая гісторыя раскідала палякаў па ўсім свеце. Падлічана, што на зямным шары жыве прыкладна 60 мільёнаў якія лічаць сябе палякамі. Пры гэтым толькі прыблізна 38 мільёнаў з іх жывуць у самой Польшчы. Самая вялікая супольнасць палякаў замежжа знаходзіцца ў Новым Свеце ў ЗША.

Палякі Паўночнай Амерыкі часцяком дапамагаюць сваім менш заможным сапляменнікам. 

Злучаныя Штаты – гэта краіна з самай вялікай колькасцю палякаў замежжа. Паводле розных падлікаў у ЗША пражывае да 10 мільёнаў чалавек польскага паходжання. Гэта колькасць сувымерная з насельніцтвам усёй Беларусі. Адметна, што прыкладна 600 тысяч з іх штодня ўжываюць польскую мову.

Асноўныя месцы пасялення Палякаў ЗША: Чыкага, Дэнвер, Дэтройт, Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк ды Сіэтл.

Першыя палякі прыбылі ў Новы Свет на зары еўрапейскай каланізацыі гэтых тэрыторый на пачатку XVII стагоддзя. 1 кастрычніка 1608 года, праз год пасля заснавання першага паселішча ангельскіх каланістаў пад назвай Джеймстаун, па ініцыятыве капітана Джона Сміта на брытанскім караблі «Mary and Margaret» прыбыла група польскіх майстроў, спецыялістаў па вытворчасці мыла, поташа і шкла.

Гісторыя захавала для нас некаторыя іх імёны: Міхал Лавіцкі (Michal Łowicki), Збігнеў Стэфаньскі (Zbigniew Stefański), Яа Мат (Jan Mat) ды іншыя. Для ўшанавання памяці польскіх каланістаў Амерыкі Манетны двор Польшчы вырабіў у 2008 годзе памятную сярэбраную манету наміналам 10 злотых.

Цягам Новай і Найноўшай гісторыі можна вылучыць некалькі асноў хваляў эміграцыі палякаў у Новы Свет, а потым у Паўночнаамерканскія Злучаныя Штаты. Усе яны адпавядалі самым дагматычным пераломам у гісторыі Польшчы.

Так напрыканцы XVIII стагоддзя, у часы падзелаў Рэчы Паспалітай, некаторыя польскія патрыёты, сярод іх ўраджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка, з'ехалі ў Амерыку, каб змагацца за незалежнасць англійскіх калоній.

Аднак масавая эміграцыя палякаў у ЗША распачалася ў XIX стагоддзі, пасля паразаў нацыянальна-вызваленчых паўстанняў, які рэгулярна выбухалі на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Чарговыя вялікія хвалі эміграцыі з Польшчы ў ЗША ўзнікалі па эканамічных прычынах, так было пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя па 1939 г., і потым пасля 1980-ых гадоў. Таксама падчас панавання камуністычнага рэжыму ў Польшчы (1945-1989 гг.) эканамічныя матывы эміграцыі паклаліся на палітычны прыгнёт і рэпрэсіі.

У выніку, як мы ўжо казалі, на пачатку ХХІ стагоддзя ў ЗША налічваецца амаль 10 мільёнаў «нашчадкаў Леха».

Палякі заможных Злучаных Штатаў рэгулярна ладзяць дабрачынныя акцыі на карысць сваіх суайчыннікаў, якія пражываюць у іншых кутках свету. У гэтыя студзеньскія дні шматлікія палякі Чыкага збіраюць горшы для сваіх сапляменнікаў, якія пражываюць на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.

Цяперака працягваецца збор сродкаў у польскіх парафіях Чыкага. Арганізатар дабрачыннай акцыі, старшыня Кола саюзу жаўнераў Нацыянальных Узброеных Сілаў Чыкага Аркадзіюш Цімох (Arkadiusz Cimoch) распавядае пра акалічнасці збору грошаў для палякаў на Усходзе:

-Шосты год запар мы збіраем горшы для нашых суайчыннікаў, якія пражываюць на «крэсах». Збіраем грошы ў некалькіх польскіх парафіях Чыкага. Збор адбываецца са згоды пробашчаў, якія кіруюць гэтымі парафіямі. Зазвычай гэта палякі.

Пасля збору мы дзелім сабраныя сродкі, а ўжо размеркаваннем займаюцца нашыя суайчыннікі на месцы, на даўніх «крэсах» ІІ Рэчы Паспалітай. Першай нашай кантактнай асобай была Марыя Пыж з радыё «Lwów». Першыя сабраныя грошы траплялі ў Львоўскую вобласць. Першы збор сродкаў прынёс 8-10 тысяч долараў, пазней гэтыя сумы значна павялічыліся і мы вырашылі дзяліць гэтыя сродкі.

Мы вышлі на сувязь з палкоўнікам Веранікай Себасцяновіч, якая займаецца польскімі ветэранамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Два гады таму там іх было каля 50. Таксама ў Беларусі грошы ідуць на аднаўленне магілаў польскіх змагароў антыгітлераўскага і антысавецкага падполля.

Апошнім часам, дзякуючы польскаму ксяндзу, мы выйшлі на сувязь з палякамі Казахстану. Грошы пойдуць на кампʼютары і дыдактычныя матэрыялы для дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. Іх бацькі, дзяды былі вывезеныя савецкай уладай у нечалавечыя ўмовы казахскага стэпу. Аднак яны дагэтуль захоўваюць і аберагаюць польскасць.

Раней таксама высылалі грошы сёстрам у Новай Вілейцы. Наша дапамога трапляе на тэрыторыю Украіны, Беларусі, Літвы і нават далёкага Казахстану. Сёлета намерваемся падтрымаць палякаў, якія пражываюць у Сібіры.

Палякі Чыкага ахвотна адгукнуліся па заклік падтрымаць сваіх су племеннікаў у краінах былога СССР:

-Дапамога вельмі важная. Калі нашыя суайчыннікі патрабуюць яе – неабходна іх падтрымаць. Мы памятаем гісторыю нашага народу, мы разумеем яе па ўсім свеце. Палякі гэта помняць і мы ахвотна дапамагаем.

Завадатар дабрачыннай акцыі палякаў Чыкага Аркадзіюш Цімох распавёў пра рэакцыю палякаў краінаў былога СССР на дапамогу палякаў з Амерыкі:

-Яны ўзрушаныя, вельмі нам дзякуюць. Вопыт першых гадоў дапамогі яскрава прадэманстраваў, што наша дапамога для зʼяўляецца для іх вялікай нечаканасцю. Яны ўзрушаныя, што мы тут, у далёкай Амерыцы помнім пры нашых суайчыннікаў, якія жывуць не толькі ў Польшчы, але і на гэтых тэрыторыях.

Сваёй згуртаванасцю і жаданнем узаемнай дапамогі палякі свету могуць быць прыкладам для беларусаў, якія таксама раскіданыя па ўсім зямным шары.

Слухайце аўдыё!

PR5/эж