Беларуская Служба

Чылі стала першай ахвярай вайны за клімат

22.01.2020 13:03
Чылі вырабляе толькі 0,1% сусветнага аб’ёму вуглякіслага газу, але менавіта гэта краіна абавязалася да 2040 года дасягнуць абсалютнай дэкарбанізацыі гаспадаркі.
Santiago de Chile
Santiago de Chilepixabay

Чылі ўжо на працягу трох месяцаў ахоплена масавымі пратэстамі. Непасрэднай падставай пачатку якіх, стала павышэнне цэнаў на квітку ў метро сталіцы краіны Сант'яга, піша штотыднёвае выданне Sieci. 14 кастрычніка праезд у падземцы Сантʼяга падаражэў на 4 цэнты ЗША. Цягам толькі першых двух месяцаў вулічных сутыкненняў у Чылі загінула 26 чалавек, 5 тысяч былі параненыя а больш за 28 тысяч прайшлі праз арышты.

Непасрэдная падстава выбуху пратэстаў падаецца неістотнай, аднак гэта стала апошняй кропляй для чылійцаў. Напярэдадні там адбылося падаражэння большасці паслуг энергетычнага сектару, што пацягнула за сабой павышэння цэнаў на іншыя паслуг і спажывецкія тавары.

Прычынай усяго гэтага стала барацьба супраць зменаў клімату. Нягледзячы на тое, што Чылі вырабляе толькі 0,1% сусветнага аб’ёму вуглякіслага газу, менавіта гэта краіна абавязалася да 2040 года дасягнуць абсалютнай дэкарбанізацыі гаспадаркі.

Стварэнне энергетычнай сістэмы, якая грунтуецца на аднаўляльных крыніцах, вымагае вялікіх матэрыяльных выдаткаў. Дадзеныя наступствы барацьбы с сусветным пацяпленнем і кладуцца на плечы звычайных чылійцаў. Адметна, што ядром антыўрадавых пратэстаў у Чылі стала лявацкая моладзь, якая акурат і патрабуе жорсткага змагання з глабальным пацяпленнем. Як жа ж з’есці булачку, яе не чапаючы – задаюцца лагічным пытанне аўтары тыднёвіка Sieci.

эж