Беларуская Служба

Цукар дзейнічае на мозг як наркотык

23.01.2020 15:21
Даследчыкі вызначылі, што цукар выклікае залежнасць і актывізуе патрэбу спажываць яго ўсё больш больш.
Аўдыё
  • Цукар выклікае залежнасць як наркотыкі
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Калі мы ядзім, напрыклад, смачны торт, у мозгу актывізуецца сістэма ўзнагароды. Вызваляецца дафамін, які дае адчуванне прыемнасці, а мозг будзе памятаць гэтую залежнасць і падштурхоўвае нас есці салодкае так часта як толькі гэта магчыма.

Цукар шырока распаўсюджаны ў ежы, нават у прадуктах, якія ніякім чынам не звязаныя з салодкім смакам, напрыклад, твораг, хлеб, кансервы і нават вяндліны.

Вучоныя праводзілі эксперыменты на пацуках і на мышах – ім давалі салодкую ваду. Даследаванні мозгу грызуноў паказалі, што пастаянныя дозы цукру прыводзяць да павелічэння колькасці ўзбуджальных нейронаў і да зніжэння колькасці тармазных нейронаў.

Пад уплывам цукру неўралагічныя шляхі ў сістэме ўзнагароды мацней узбуджаныя і мозг дамагаецца ўсё больш цукру, каб адчуваць прыемнасць.

Акрамя гэтага, у раёнах мозгу, дзе адбываецца блакіраванне гвалтоўных эмоцый, даследчыкі адзначылі меншую колькасць тармазных нервовых клетак і іх меншую актыўнасць. Гэта доказ, што салодкае можа выклікаць змены ў мозгу так, што чалавек не кантралюе свае эмоцыі, а таксама зніжаецца ў яго здольнасць прымаць прадуманыя рашэнні.

Пазбаўленне цукру выклікае імпульсіўныя паводзіны – даказалі даследчыкі. Пацукі, якіх паілі салодкай вадой, былі больш схільныя да агрэсіўных паводзін у параўнанні з астатнімі грызунамі.

Рацыён багаты салодкай ежай і салодкімі напоямі пагаршае памяць – аказалася ў выніку даследаванняў.

Аўстралійскія вучоныя сцвердзілі, што ў мозгу пацукоў, кормленых цукрам, зменшылася колькасць новых нейронаў, якія неабходныя для кадавання ўспамінаў.

Такім чынам вучоныя даюць новыя аргументы супраць цукру. Цукар – не толькі пустыя калорыі, «белая смерць», атлусценне, таксама ён наносіць шкоду для псіхікі – выклікае залежнасць, павышае ўзровень агрэсіі, змяншае рашучасць і ўскладняе памяць.

Ужо не толькі дыетолагі, а і вучоныя заклікаюць адмаўляцца ад цукру. А што рабіць калі гэта вельмі складана і амаль немагчыма? Аўстралійскія даследчыкі выявілі, што тлустыя кіслоты Амега – 3 адбудоўваюць нервовыя клеткі, то бок трэба есці рыбу, арэхі і, напрыклад, льняное семя.

Пераадолець адмоўныя змены ў мозгу, якія выклікае цукар, дапамагае таксама рэгулярная фізкультура.

Яс/Паводле Дорота Романоўска/Newsweek

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка