Беларуская Служба

Найвялікшы аквапарк Польшчы амаль гатовы

24.01.2020 13:01
У мясцовасці Мшчонув (Mszczonów) завяршыліся будаўнічыя і аздобныя працы ў найбуйнейшым крытым водным парку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
  Park of Poland
Візуалізацыя праекта Park of Polandhttps://www.facebook.com/parkofpoland

У 50 кіламетрах на паўднёвы захад ад Варшавы ў мясцовасці Мшчонув (Mszczonów) завяршыліся будаўнічыя і аздобныя працы ў найбуйнейшым крытым водным парку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, піша Gazeta Wyborcza.

Дакладна вядома, што ўжо сёлета ў першым квартале аматары водных забаў змогуць наведаць агромністы аквапарк. Park of Poland займае прыкладна 20 гектараў зямлі. Дакладную дату адкрыцця аквапарку пакуль не называюць, але неафіцыйна паведамляецца, што ён можа распачаць прымаць наведвальнікаў ужо 18 лютага, то-бок падчас зімовых канікул у Мазавецкім ваяводстве.

Забаўляльны абʼект будзе адкрыты штодня, адначасова там змогуць знаходзіцца 15 тысяч чалавек. Каля аквапарку размешчана 2,5 тысячы бясплатных парковачных месцаў, ва ўстанове налічваецца больш за 8 тысяч шафак для гасцей. Пра адкрыццё самага вялікага аквапарку ў Польшчы пісала Gazeta Wyborcza.

эж