Беларуская Служба

Як польскі журналіст у 1930-я гады ў адзіночку прайшоў 40 тыс. км па Афрыцы (ФОТА)

25.01.2020 08:04
Казімеж Новак вырашыў падарожнічаць без выкарыстання механічных сродкаў, і таму перасоўваўся пешшу, на ровары і часткова на кані ды рачным плыце.
Аўдыё
  • Казімеж Новак у адзіночку двойчы перасек Афрыку – з поўначы на поўдзень і з поўдня на поўнач
   , 1934
Казімеж Новак у Радэзіі, 1934 год .

Нейкі час таму ў гістарычнай рубрыцы мы расказвалі пра спробы Польшчы здабыць калоніі ў Афрыцы ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З гэтага нічога не выйшла, але былі палякі, якія прымалі актыўны ўдзел у даследаванні і апісанні Чорнага кантыненту. І адным з іх быў Казімеж Новак.

Казімеж Новак у адзіночку двойчы перасек Афрыку – з поўначы на поўдзень і з поўдня на поўнач. Цягам пяці гадоў ён прайшоў 40 тыс. км.

Нарадзіўся вандроўнік 123 гады таму, 11 студзеня 1897 года.


Сярод жыхароў Афрыкі, 1932 год Сярод жыхароў Афрыкі, 1932 год

Казімеж Новак прыйшоў на свет каля Львова. Пасля Першай сусветнай вайны пераехаў у Познань, дзе працаваў у мясцовай газеце. З дзіцячых часоў яго найбольшай марай было падарожжа ў Афрыку. Мару яму ўдалося споўніць ва ўзросце 34 гадоў. Падарожжа Новак пачаў у лістападзе 1931 года ў Трыпалі. Журналіст вырашыў падарожнічаць без выкарыстання механічных сродкаў, таму па Афрыцы ён перасоўваўся пешшу, на ровары і часткова на кані ды рачным плыце. Прыбыўшы на поўдзень кантыненту, ён вырашыў вяртацца зваротным шляхам – з поўдня на поўнач.


Бельгійскае Конга, 1933 год Бельгійскае Конга, 1933 год

Пра Казімежа Новака расказвае Лукаш Вяжбіцкі, аўтар кнігі «На веласіпедзе і пешшу праз Чорны кантынент», прысвечанай журналісту і вандроўніку з Познані.

- Першы раз пра Казімежа Новака я даведаўся ад майго дзядулі, які заўсёды расказваў мне розныя гісторыі, у тым ліку і аповеды пра Казімежа Новака – гэта было ў 1930-я гады. Мой дзядуля жыў у Познані і сачыў за паведамленнямі і рэпартажамі, якія публікавалі познанскія газеты з падарожжа Новака па Афрыцы ў 1931-36 гадах. Мой дзядуля, будучы юнаком, хадзіў таксама да крамы, у вітрыне якой была выстава здымкаў Казімежа Новака з афрыканскага падарожжа. Падарожнік атрымаў ад крамы фотаапарат у падарунак, які ў тыя часы каштаваў вельмі шмат, а ўзамен прысылаў здымкі для яе.

Вярнуўшыся з падарожжа, Казімеж Новак пражыў толькі год, таму што ён быў аслаблены хваробамі, якімі заразіўся ў Афрыцы, у тым ліку малярыяй. Пасля вяртання ў кінатэатры Apollo ў Познані вандроўнік правёў некалькі дакладаў, прысвечаных афрыканскай этнаграфіі. Дзядуля быў на сустрэчах, расказваў, што Казімеж Новак быў вельмі слабы, падкошаны хваробамі, і расказваючы пра Афрыку, ён гаварыў кароткімі сказамі седзячы, таму што не быў у стане стаяць. Тады яму было ўсяго толькі 40 гадоў. Мой дзядуля настолькі захапіўся гісторыяй Новака, што калі ён памёр, дык ён адпрасіўся з працы, каб прысутнічаць на пахаванні падарожніка.

За артыкулы і здымкі, якія публікаваў у польскіх перыядычным друку, Новак атрымліваў ганарары, за якія жыла яго сям’я ў Польшчы. Рэпартажы і фота з падарожжа паляка публікавала таксама французская, італьянская і брытанская прэса.


З мясцовымі жанчынамі, Бельгійскае Конга, 1933 год З мясцовымі жанчынамі, Бельгійскае Конга, 1933 год

У снежні 1936 году Казімеж Новак вярнуўся ў Познань. Памёр журналіст 13 кастрычніка 1937 года.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe 


Вандроўнік са сваім неразлучным веласіпедам, Французскае Конга, 1935 год Вандроўнік са сваім неразлучным веласіпедам, Французскае Конга, 1935 год

Больш на гэтую тэму: Машына часу