X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Ацалелыя ўзгадваюць нацысцкае пекла

27.01.2020 15:43
«Чалавек, кінуты ў пастку лагеру – пазбаўлены гонару, ён растаптаны».
Аўдыё
  • Усё адзначэнне 75-й гадавіны вызвалення лагеру смерці Аўшвіц-Біркенаў ладзіцца дзеля былых вязняў. Менавіта гэтыя людзі, якія ў большасці сваёй у дзіцячым і ў юнацкі ўзросце перажылі сапраўднае пекла, сталі галоўнымі ўдзельнікамі ўрачыстасці.
Joanna Iwańska, Bogdan Bartnikowski, Stefania Wertnik, Zdzisława Włodarczyk, Josef Salomonowicz
Joanna Iwańska, Bogdan Bartnikowski, Stefania Wertnik, Zdzisława Włodarczyk, Josef SalomonowiczPAP/Jacek Bednarczyk

У Асвенціме праходзяць мерапрыемствы з нагоды 75-й гадавіны вызвалення нямецкага лагера смерці Аўшвіц-Біркенау. Нягледзячы на вялікі міжнародны фармат жалобнай урачыстасці менавіта былыя вязні нацысцкай фабрыкі смерці сталі галоўнымі героямі сустрэчы.

27 студзеня 1945 года перадавыя часткі Савецкай Арміі вызвалілі нямецкі комплекс лагераў смерці вядомы пад назвай Аўшвіц-Біркенау. Генеральная Асамблея ААН у 2005 годзе абвясціла гэты дзень Сусветным днём памяці ахвяр Галакосту.

Бухэнвальд, Сабібор, Трэблінка, Дахаў, Малы Трасцянец – гэта ўсё далёка не поўны спіс нямецкіх лагераў смерці, раскіданых па ўсёй Еўропе. Аднак, самая вялікая нямецкая фабрыка смерці знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Польшчы, у горадзе Асвенцім. У лагеры Аўшвіц-Біркенау з 1940 па 1945 год было знішчана больш за 1 мільёна 100 тысяч чалавек, большасць ахвяр былі габрэямі.

Вусцішны маштаб чалавечай трагедыі ды жахлівы памер злачынства супраць чалавечнасці, учыненага немцамі, зрабілі з Аўшвіца сімвал цярпення і пакуты ахвяраў Галакосту.

Усё адзначэнне 75-й гадавіны вызвалення лагеру смерці Аўшвіц-Біркенау ладзіцца дзеля былых вязняў. Менавіта гэтыя людзі, якія ў большасці сваёй у дзіцячым і ў юнацкі ўзросце перажылі сапраўднае пекла, сталі галоўнымі ўдзельнікамі ўрачыстасці.

Напярэдадні дырэктар дзяржаўнага музею Аўшвіц-Біркенау Пётр Цывіньскі (Piotr Cywiński) звярнуў увагу на тое, што ўсе памятныя ўрачыстасці ладзяцца для былых вязняў. Сёння прыкладна 200 ацалелых у Аўшвіц зноўку наведалі месца свайго цярпення.

Сярод тых, хто перажыў знаходжанне там, Лідзія Максімовіч (Lidia Maksymowicz), якая трапіла ў лагер ва ўзросце трох гадоў разам са сваёй матуляй. 27 студзеня 1945 года Лідзіі Максімовіч было ўжо пяць гадоў:

- Увайшлі салдаты ў іншых мундзірах, на іх былі чырвоныя зоркі. Упершыню за доўгі час мы атрымалі бохан хлеба з маргарынам і кубак кавы з малаком. Для нас гэта быў невядомы смак і невядомая тэмпература.

Стэфанія Вернік (Stefania Wernik), якая прайшла праз канвеер Аўшвіц-Біркенау, нават пасля 75 гадоў не можа стрымаць слёзы, гаворачы аб тым, што ім давялося перажыць у Аўшвіцы:

-Мы ўсе былі безабаронныя, пакінутыя на волю лёсу. Скібка хлеба ратавала нам жыццё. Жаўнер гіне ад кулі на фронце. Але чалавек, кінуты ў пастку лагеру – пазбаўлены гонару, ён растаптаны.

Апроч мэтанакіраванага знішчэння людзей, паводле нацысцкай расавай тэорыі, у Аўшвіцы адбываліся варварскія, ілжэмедычныя эксперыменты, якімі кіраваў «анёл смерці» доктар Іозеф Менгеле. Уладзімеж Гжывны (Włodzimierz Grzywny) ва ўзросце 12 гадоў перажыў псеўдамедычныя эксперыменты нацыстаў:

-Мяне прымусова аддалі на гэты эксперымент. Прымусова, бо раней я бачыў, як мае сябры пакутавалі ад гэтых уколаў. Мяне пабілі і зрабілі невядомую ін’екцыю. Пасля некалькіх дзён у мяне паднялася тэмпература, з’явілася сып, я некалькі разоў губляў прытомнасць.

Былы вязень гітлераўскіх лагераў смерці Эдвард Мосберг (Edward Mosberg) падкрэсліў, што яго абавязкам стала расказваць пра Галакост, каб гэтая трагедыя цэлага народа не была забытая. Эдвард Мосберг прайшоў канцлагеры Маутхаузен і Плашув, у нацысцкім пекле загінула ўсяго яго сям’я:

-Мая матка была забітая ў Асвецыме ў 1944 годзе, у Белжцу я згубіў 16 чальцоў маёй сям’і. Калі я апошні раз быў у Белжцу, я чуў галасы: «Не забудзьце нас!». З гэтае прычыны я хаджу і распавядаю пра гэта, каб не забыць. Бо калі мы забудзем, мы заб’ем гэтых людзей яшчэ раз.

Я абвінавачваю ва ўсім немцаў. Калі б яны ў 1930-ыя гады не галасавалі за Гітлера, за нацыстаў – то не было бы канцлагераў, не было бы лагераў смерці, не было Галакосту, не было бы тых забойстваў, які ўчынялі немцы.

Немцы заснавалі лагер у Асвенціме ў 1940 годзе для таго, каб зачыняць у ім палякаў. Аўшвіц II-Біркенау быў створаны два гады пазней, у 1942 годзе. Ён стаў месцам масавай згубы габрэяў. Гітлераўцы знішчылі там больш за 1 млн 100 тысяч чалавек, сярод ахвяраў Асвенціма мноства ромаў, савецкіх ваеннапалонных, палякаў ды прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Слухайце аўдыё!

Эдуард Жолуд