Беларуская Служба

Ці кропельніцай можна накарміць чалавека

30.01.2020 15:43
Што змяшчае кропельніца, і як адбываецца, што яна дазваляе хвораму жыць не прымаючы звычайнай ежы? 
Аўдыё
  • Кропельніца, дыета для мозгу і Музей чалавека ў Мінску
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Numstocker

Як гэта магчыма, што чалавека ў коме можна месяцамі, а нават гадамі ўтрымліваць пры жыцці з дапамогай кропельніцы? Што змяшчае кропельніца, і як адбываецца, што яна дазваляе хвораму жыць не прымаючы звычайнай ежы? На гэтае пытанне слухачкі ў эфіры Польскага радыё адказаў доктар фізычных навук Томаш Рожэк.

- Я не доктар, але некалькі справаў хачу патлумачыць. Найперш: асоба ў коме гады, месяцы, ці тыдні не харчуецца адной толькі кропельніцай. Немагчыма падрыхтаваць такую кропельніцу, каб карміць чалавека выключна такім чынам. Асобе ў коме, альбо хвораму, калі бачна, што нейкі час ён не зможа нармальна харчавацца, ставяць зонд у страўнік і можна такім чынам падаваць ежу адразу ў страўнік. У выпадку кароткіх хвароб (некалькі дзён), напрыклад атручанне салманелай, таксама ставяць кропельніцу. А што ў ёй знаходзіцца? У залежнасці ад хваробы там часта знаходзяцца лякарствы, вельмі часта такім чынам даюць антыбіётык, ізатанічныя растворы, мінералы, або патрэбныя арганізму мікраэлементы, там знаходзяцца пажыўныя рэчывы, напрыклад, глюкоза. Глюкоза гэта цукар, які арганізм вельмі проста засвойвае і гэта выдатная крыніца энергіі чалавека. Калі хто атруціўся і не можа харчавацца звычайным чынам, то ў кропельніцы яму даюць не толькі лякарствы, але і такія рэчывы, каб чалавек не памёр ад голаду, напрыклад, згаданая глюкоза. Аднак, на працягу доўгага часу чалавек не можа харчавацца адным цукрам. То бок хвораму ў коме не хопіць адной глюкозы ў кропельніцы.

Расказаў у эфіры Польскага радыё доктар фізычных навук Томаш Рожэк, які адказвае на пытанні слухачоў у праграме „Пытанні з космасу”.

яс

Праграма "Навука і тэхніка" ў далучаным аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка