Беларуская Служба

Што есці, каб галава спраўна працавала

30.01.2020 15:48
У гэтым годзе дыеты-цуд ў дступленні, людзі будуць шукаць інфармацыю чым харчавацца, каб сілкаваць сваё цела і розум.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/P Maxwell Photography

Сярод мноства дыетычных тэндэнцый, якія будуць найбольш папулярнымі і запатрабаванымі ў гэтым годзе, дыеты-цуд для пахудзення становяцца ўсё менш важнымі. Замест гэтага людзі будуць шукаць інфармацыю чым харчавацца, каб сілкаваць сваё цела і розум.

Польскае Агенцтва друку сабрала рэкамендацыі дыетолагаў для добрай працы мозгу, для лепшай памяці і канцэнтрацыі.

І так, журналісты вызначылі, што дыета павінна змяшчаць разнародную ежу. Разнастайныя прадукты з’яўляюцца важным фактарам прадухілення або і затрымкі рызыкі дэменцыі.

Асновай дыеты з’яўляецца павелічэнне спажываных прадуктаў, якія карысна ўплываюць на працу мозгу. Сярод рэкамендаваных складнікаў знаходзіцца: куркума, чарніца, ласось, брокулі, арэхі, яйкі і марскія водарасці. Дыетолагі заахвочваюць спажываць больш раслінных прадуктаў, а таксама рыбу і птушынае мяса добрай якасці.

Амега-3 кіслата і вітамін B12, якія знаходзяцца ў рыбе, неабходныя для рэгенерацыі мозгу. Такое харчаванне дастаўляе вітаміны E i C, якія з’яўляюцца антыаксідантамі і абараняюць мозг ад пашкоджання свабоднымі радыкаламі.

Зялёная ліставая гародніна багатая вітамінам B6, B12 і фалійнай кіслатой дапамагае вучыцца.

Вітамін К, які таксама знаходзіцца ў зялёнай гародніне, дапамагае прадухіляць хваробу Альцгеймера. Карысна таксама есці ягады, у прыватнасці чарніцы і трускаўкі, якія добра уплываюць на памяць.

Дыетолагі рэкамендуюць таксама дабаўляць у ежу зёлкі і прыправы.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка