Беларуская Служба

Больш за ўсё вады марнуецца ў выніку выкідвання ежы

31.01.2020 08:29
Якім чынам можна ашчаджаць пітную ваду, каб у будучыні не было яе недахопаў. 
Аўдыё
Вадаcongerdesign/pixabay.com/CC0

Больш за ўсё вады ў Польшчы, як і ў цэлым Еўразвязе, марнуецца ў выніку выкідвання ежы. Якім чынам можна ашчаджаць пітную ваду, каб у будучыні не было яе недахопаў. Пра гэта гаворка пойдзе ў экалагічнай перадачы. 

Бясснежныя зімы маюць велізарны ўплыў на запасы вады. Яшчэ не так даўно снег, які ляжаў нават два месяцы, быў цалкам натуральнай з'явай. Апошнія гады снегу не хапае, а патрэбны слой, які б раставаў павольна, а вясной папаўняў рэкі і падземныя крыніцы вады – пераконвае Сяргей Керузэль з Дзяржаўнага воднага гаспадарства «Польскія воды». Ён дадае, што ў гэтым годзе ў першы клас пойдзе пакаленне, якое можа не ўмець ляпіць снегавіка. Гаворка пра цэнтральную і паўночную Польшчу.

- Калісці нармальнай справай было, што два, два з паловай месяцы ляжаў слой снегу. Апошнія гады снегу вельмі не хапае. І гэта мае катастрафічны ўплыў на нашыя запасы вады. Праблема засухі расце. Мяняецца не толькі тое, што зімой ападкаў стала менш, але мяняецца іх структура. Ужо сёння ў цэнтральнай Польшчы – Куявы, Вялікапольшча, Мазоўша, паўночная частка Любліншчыны, Лодскае ваяводства – вільготнасць глебы ўпала ніжэй за 40%. Калі нічога не памяняецца, то можа аказацца, што першыя этап вегетацыя раслін ужо будзе адбывацца ва ўмовах засухі.
Калі ў Польшчы паяўляецца дождж, то ў асноўным гэта ліўні. У такім выпадку ападкі хутка трапляюць у рэкі, замест таго, каб пранікаць глыбока ў глебу.

Гаворыцца, што калі ў будучыні нічога не памяняецца, то можа паявіцца праблема з пітной вадой. Клімат кліматам, а чалавек таксама марнуе ваду – гаворыць спецыяліст:

- Справа не ў тым, каб не карыстацца вадой, бо яна неабходная для жыцця, як паветра. Без гэтага немагчыма жыць. Напэўна, трэба вельмі рацыянальна падыходзіць да таго, як мы карыстаемся вадой, і якім чынам мы яе марнуем. Сапраўды, мы марнуем вельмі шмат вады. Першы прыклад – гэта паліў травы ў спякотны час. У мінулым годзе доўгі час утрымлівалася тэмпература больш за 30 градусаў, а ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 20. Выпарэнне адбывалася вельмі хутка, а мы паліваем траву пітной вадой. Калі б у некаторых афрыканскіх краінах мы сказалі, што пітной вадой паліваем траву, то яны б былі вельмі раззлаваныя на нас. Там вады не хапае, каб піць.

Ідэй на ашчаджанне пітной вады шмат. Можна замест газону выбраць лужок, пакідаючы траву і іншыя расліны вышэйшымі, што дазволіць захаваць вільготнасць глебы. Таксама можна паліваць агарод сабранай у бочкі дажджавой вадой. Варта будаваць рэзервуары для захоўвання вады. Усё ж адным з невідавочных шляхоў марнавання вады зʼяўляецца выкідванне ежы.

- Больш за ўсё вады ў Польшчы, зрэшты ў цэлым ЕЗ, марнуецца выкідваючы ежу. На гэта трэба звярнуць увагу. Буханка хлеба, каб вырасла збожжа, каб яе спячы, патрэбныя 350 літраў вады. Выкідваем 4-5 лустачак хлеба – у гэты дзень не ідзем у душ. Рахунак вельмі просты.

Адначасова Сяргей Керузэль крыху супакойвае і расказвае, што падобныя сітуацыі ўжо здараліся ў Польшчы.

- Трэба памятаць пра адну, вельмі важную рэч. Гэта сінусоідная хваля. Ёсць мокрыя і сухія гады. Гэта не цалкам новая справа. Былі такія засухі, якія выклікалі велізарныя эканамічныя крызісы. Напрыклад, у 80-х гадах 19 стагоддзя вялікая ўцечка палякаў з Вялікапольшчы, між іншым, у Бразілію. Гэта было выклікана шматгадовай засухай. Таму гэта не новая зʼява. Гэта для нас яна новая.

У справе марнавання вады вельмі важнымі зʼяўляюцца свядомасць праблемы і адукацыя.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце