Беларуская Служба

Свята беларускай песні прайшло ў Беластоку

21.02.2020 17:06
У чацвер у Беластоцкай Оперы і філармоніі адбыўся гала-канцэрт 27. Агульнапольскага Фестывалю "Беларуская песня 2020".
Аўдыё
  • У беластоцкай Оперы і філармоніі адбыўся гала-канцэрт 27. Агульнапольскага Фестывалю Беларуская песня 2020

У чацвер у Беластоцкай Оперы і філармоніі адбыўся гала-канцэрт 27. Агульнапольскага Фестывалю "Беларуская песня 2020". Гэта найважнейшы і самы буйны агляд беларускага фальклору ды сучаснай песні ў Польшчы. На сцэне выступілі лаўрэаты адборачных конкурсаў, эстрадныя калектывы, хоры, салісты, фальклорныя гурты а таксама госці з -за мяжы.

Фестываль "Беларуская песня" ўжо 27 гадоў ладзіць Беларускае Грамадска-Культурнае Таварыства. Мерапрыемства карыстаецца вялікай папуларнасцю сярод гледачоў, якія прыяжджаюць у Беласток з усяго рэгіёну. Рэпартаж з гала-канцэрта падрыхтавала Анна Пятроўская.

Фота аўтара