Беларуская Служба

Чым больш карысна мыць рукі: мылам ці антыбактэрыйным гелем?

12.03.2020 14:11
Як на каранавірус уплывае мыла і што з ім робіць антыбактэрыйны гель?
Аўдыё
  • Як шукаюць заражаных каранавірусам; Што лепшае мылы ці антыбактэрыйны гель?
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Angela Kotsell

Цяпер усе і паўсюль мыюць рукі. Нават на вахтах у офісных хмарачосах стаяць баначкі з дэзынфекцыйным рэчывам.

Чым больш карысна мыць рукі: мылам ці антыбактэрыйным гелем?

На гэтае пытанне ў эфіры Польскага радыё адказвае кандыдат навук Томаш Рожэк:

 -Адно не пярэчыць другому. Гэтыя рэчывы дзейнічаюць крыху інакш. Мыла не наносіць вірусу ніякай шкоды, не знішчае бялковай абалонкі, якая ахоўвае генетычны матэрыял. Але дзякуючы таму, што мыем рукі, мы пазбаўляемся ад віруса. Наагул, усе вірусы і бактэрыі прыклейваюцца да слою бруду на нашых далонях. Гэта як скрэбка з клеем – праз нейкі час мы бы ўбачылі, што паласа з клеем брудная. З нашымі далонямі вельмі падобна. З дапамогай мыла мы можам пазбыцца гэтага слою клею і тады вірусы, бактэрыі і іншыя забруджанні сплываюць з нашых рук. Гэта пра мыла. 

А калі гаворка пра дэзынфекцыйныя гелі, то яны знішчаюць вірус. То бок, можна карыстацца і мылам, і гелем – эфект будзе падобны – на нашых руках не будзе віруса. Гэта важна, таму што рукамі датыкаемся да прадметаў, на якіх пакідаем забруджанні. Паціскаем руку з іншымі людзьмі і таксама можам перадаць мікробы, рукамі датыкаем вусны, нос, вочы і такім чынам можна ўвесці вірус ва ўнутр нашага арганізму. Вірус сам па сабе не пранікне праз скуру, але існуе шмат шляхоў, якімі можна перадаць яго камусьці іншаму, або падаць сабе ўнутр.

Томаш Рожэк усім раіць: вяртаючыся дахаты з працы, са школы, і г.д., памыйце рукі мылам. А калі на працягу дня ў вас няма магчымасці мыць рукі мылам, то карыстайцеся дэзынфекцыйным рэчывам, якое трэба мець з сабой у невялікай бутэльцы і час ад часу скарыстацца ім.

яс/ПР3

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка