Пра кур’ёзную сітуацыю, якая здарылася ў горадзе Легніца на паўднёвым захадзе Польшчы, піша мясцовы партал Lca.pl.
Як вядома, у Польшчы з-за эпідэміі нельга збірацца больш чым двум чалавекам, у выпадку рэлігійных абрадаў гэтае абмежаванне крыху большае – пяць чалавек. У сувязі з тым, што цяпер мала людзей ходзіць у храмы, ксяндзы з мясцовага касцёла Святой Тройцы вырашылі блаславіць горад і жыхароў і прасіць ласкі ў Бога. Святары селі ў машыны з люкамі ў дахах і ездзілі па горадзе, бласлаўляючы Легніцу і яе насельнікаў.
Але не ўсім жыхарам спадабалася ідэя ксяндзоў. Нехта пазваніў у паліцыю і расказаў, што святары парушылі правілы дарожнага руху, таму што ехалі на машыне не прышпіленыя і высунуўшыся з люка, што стварае небяспеку ў аўтамабільным руху. Ксяндзоў прыйшлося выклікаць ва ўчастак. Праўда, святароў не аштрафавалі, а правялі з імі прафілактычную размову.
вс