Беларуская Служба

Аповед пра тое, як відовішчна гаснуць зоркі

02.04.2020 18:25
Успышка звышновай у ХV стагоддзі стала для сучаснікаў шокам.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/ Standret

Ці астрафізікі калі-небудзь бачылі, як пагасла зорка? З такім пытаннем да папулярызатара навукі на Польскім радыё доктара Томаша Рожэка звярнуліся слухачы.

- Не, бо зоркі не гаснуць як настольная лямпа, – кажа доктар Рожэк.

- Яны гаснуць павольна. Важна таксама, пра якую зорку ідзе гаворка. Зусім інакш гаснуць невялікія зоркі, а зусім інакш - вялікія. Калі казаць пра невялікую зорку, то яна расце і змяняецца даўжыня яе хваль, якія яна выпраменьвае, то бок мяняецца яе колер. Па гэтым можна ацаніць узрост зоркі. Гэта датычыцца малых зорак.

Вельмі вялікія зоркі гаснуць відовішчна. Калі параўнаць з лямпай, то гэта падобна на тое, што калі мы выключаем прыбор, і ён раптам на момант дае вельмі яркую ўспышку, і адразу ж гасне. Такія зоркі называюць звышновымі. Яны характарызуюцца гіганцкімі ўспышкамі. Гэтая з'ява не з'яўляецца аднак частай. На шчасце, успышкі звышновых адбыліся далёка ад Зямлі, бо выпраменьванне ад іх настолькі моцнае, што ўсё жывое на планеце загінула б. У ХV стагоддзі недалёка ад нашай планеты ўспыхнула звышновая, і тады днём на небе было бачна два сонцы. Другая сонечная кропка не была настолькі моцнай як Сонца, але яе было відаць голым вокам. Я думаю, што для тагачасных жыхароў гэта быў шок. Сёння, зрэшты, таксама быў бы шок. Я хачу адзначыць, што выбух звышновай немагчыма прадугледзець.

А пра выбух звышновай у ХV стагоддзі, як кажа доктар Рожэк, даследчыкі знайшлі пісьмовыя крыніцы ў кітайскіх дакументах таго часу, а таксама ва ўспамінах індзейцаў Паўднёвай Амерыкі.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка