Беларуская Служба

Студэнты дабравольцамі ідуць на палігон

27.05.2020 13:49
2,5 тысячы польскіх студэнтаў добраахвотна запісаліся на ваенную падрыхтоўку, – паведамляе Rzeczpospolita.
 12-         .         DEFENDER  Europe 20 Plus.         ,    ,        . , 25.05.2020
Салдаты 12-й механізаванай брыгады падчас пераправы на палігон у Драўску Паморскім. Вайсковыя часткі прымуць удзел у міжнародных ваенных вучэннях DEFENDER – Europe 20 Plus. Шматлікія ваенныя калоны ўключаюць у сябе як бронетранспарцёры «Расамак», так і мінамёты «Рак», а таксама спецыялізаванае абсталяванне для лагістыкі і сувязі. Шчэцін, 25.05.2020PAP/Marcin Bielecki

Заяўкі на ўдзел у праграме Акадэмічны легіён (Legia Akademicka) прымаюцца да 5 чэрвеня. Падрыхтоўка закончыцца прысягай, а ўдзельнікі атрымаюць ваеннае званне.

Ваенныя вучэнні пачнуцца 8 жніўня і працягнуцца тры тыдні. Студэнты атрымаюць званне радавога запасу. Прымаючы ўдзел у дадатковым вучэнні, можна атрымаць званне капрала запасу. Самыя лепшыя студэнты вучэнняў атрымаюць магчымасць паступіць на курсы па спецыяльнасці кібербяспекі ў вайсковым Цэнтры Сувязі і інфарматыкі ў Зэгжы (Zegrze).

Акадэмічны легіён з'яўляецца праграмай, скіраванай як да хлопцаў, так і да дзяўчат, якія пасля заканчэння вучобы ў ВНУ разглядаюць магчымасць стаць прафесійным жаўнерам. Праграма рэалізуецца з 2017 па ўзоры аднайменнага ваеннага фармавання Акадэмічны легіён, які быў створана 11 лістапада 1918 г. са студэнтаў варшаўскіх ВНУ.

Паводле апытання, ад 2017 г. у Акадэмічны легіён запісалася 5100 студэнтаў. У паловы з іх прынамсі адзін сваяк зʼяўляецца прафесійным салдатам.

яс/Studenci ruszą na poligon