Беларуская Служба

Крывадушнасць заказчыкаў экалагічных кампаній

29.05.2020 14:06
Рэзанансная грамадская кампія "Чыстая Польшча", у якой задзейнічаны польскія зоркі, фінансуецца ўладальнікам кар'ера бурага вугалю.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne24Novembers/Shutterstock.com

Выключай непатрэбную лfмпачку, не забывай эканоміць ваду, сартуй смецце, абмяжуй карыстанне пластыкавай упакоўкай, купляй менш мяса і наагул купляй усяго менш, памяняй машыну на ровар...

Dziennik Gazeta Prawna звяртае ўвагу чытача на тое, што даволі часта буйны бізнэс, які сам прычыняецца да знішчення нашай планеты, фінансуе экалагічныя кампаніі.

Напрыклад, рэзанансная грамадская кампія "Чыстая Польшча", у якой задзейнічаны польскія зоркі, фінансуецца ўладальнікам кар'ера бурага вугалю.

У кампаніі заклікаюць: «Ты павінен запачаткаваць змену да лепшага».

І вось гэты сказ вельмі часта паўтараюць чыноўнікі, буйныя канцэрны, банкі, якія самі звязаныя са здабычай нафты, газу, вугалю, і яны самі ў вялікай ступені нясуць адказнасць за забруджванне і эксплуатацыю нашай планеты дзеля ўласнага прыбытку.

Справа ў тым, што ўсе экалагічныя рэкамендацыі, хоць і правільныя, у мінімальнай ступені даюць глабальны вынік, піша газета. Гэта так, быццам мы пры адкрытым кране выліваем ваду з ванны лыжкай.

Вырашэнне экалагічна-эканамічных выклікаў патрабуе больш, чым адмовы ад аднаразовых пакетаў, ці ванны замест душа. Бо калі мы пакідаем аўтамабіль на карысць ровара, то канцэрны і так прадаюць у свеце мільёны аўто. Нам рэкамендуюць выключаць лампачку, а ўрады будуюць новыя вугальныя электрастанцыі.

Сутнасць заклікаў да грамадзян быць эка ў тым, каб яны не звярталі ўвагі на буйных гульцоў, якія знішчаюць, забруджваюць і атручваюць навакольнае асяроддзе.

яс/Mydlenie oczu na zielono