Беларуская Служба

Другі Чарнобыль – за Палярным кругам

05.06.2020 17:00
Тысячы тонаў дызельнага паліва разліліся па тундры на расійскай поўначы.
Спробы сабраць разлітае паліва на рацэ Амбарнаяфота: EPA/Marine Rescue Service press service

Звыш 20 тыс. тонаў дызельнага паліва разлілася па тундры пад Нарыльскам на востраве Таймыр на расійскай поўначы. Гэта самая буйная экалагічная катастрофа пасля Чарнобыльскай аварыі – піша Rzeczpospolita. Пляма паліва расцягнулася на звыш аднаго кіламетра, яна перасоўваецца па рэках у напрамку Карскага мора. Ратаўнікі не паспяваюць збіраць паліва з-за вялікага маштабу аварыі. Атручана пітная вада ў самім Нарыльску.

Што стала прычынай разгерметызацыі рэзервуараў? Верагодней за ўсё, глабальнае пацяпленне – размарозілася вечная мерзлата, на якой яны былі збудаваныя.

Аварыя выклікала падзенне цэнаў акцый кампаніі Норнікель, якой належыць цеплаэлектрацэнтраль і атакі на яе ўладальніка, самага багатага расейца Уладзіміра Патаніна. Найгоршае тое, што ніхто не можа прадбачыць, за які час і ці агулам удасца ліквідаваць наступствы аварыі. Частка экспертаў мяркуе, што гэта зойме дзясяткі гадоў, паколькі за палярным кругам прырода адраджаецца значна павольней, чым пры ўмераным клімаце. Да гэтага часу глабальнае пацяпленне можа выклікаць чарговыя катастрофы, якім спрыяе карупцыя ў расійскай сістэме кантролі за буйным бізнесам.

Каментатар выдання з гэтае нагоды прыводзіць гістарычны анекдот. Калі 200 гадоў таму расійскі гісторык Нікалай Карамзін адправіўся ў Францыю, расійскія мігранты ў гэтай краіне папрасілі коратка расказаць, што адбываецца на айчыне. Карамзін адказаў адным словам: «Крадуць». Гэта квінтэсенцыя старой праблемы Расіі, дзе карупцыя з’яўляецца адной з важнейшых прычын дрэннага стану дарог, службы аховы здароўя, а таксама атручвае навакольнае асяроддзе, становіцца прычынай такіх экалагічных катастроф.

нг